Макс Тэйлер (, 30 студзеня 1899, Прэторыя, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка — 11 жніўня 1972, Нью-Хейвен, штат Канектыкут, ЗША) — амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1951 годзе за даследаванні віруса жоўтай ліхаманкі і стварэнне двух спецыфічных вакцын для імунізацыі чалавека супраць гэтай хваробы.

Біяграфія У 1917—1918 годзе вывучаў медыцыну ў Кейптаўнскім універсітэце, у 1922 годзе ўдасканальваўся ў Лондане. З 1951 года кіраўнік лабараторый аддзела медыцыны і аховы здароўя Ракфелераўскага фонду (Нью-Ёрк) і адначасова (з 1964 года) прафесар медыцынскай школы Ельскага ўніверсітэта.

Асноўныя працы Асноўныя працы па вывучэнні этыялогіі амёбнай дызентэрыі, лептаспірозаў, японскага энцэфаліту, малпавага энцэфаламіеліта і інш.

Творы Studies on action of yellow fever virus in mice, «Annals of tropical medicine and parasitology», 1930, № 24; Yellow fever protection test in mice by intracerebral injection, "Annals of tropical medicine and hygiene ", 1933, № 27.

Літаратура Theiler, Max: A Dictionary of Scientists. Oxford University Press, 1999.

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Вірусолагі ЗША Катэгорыя:Паразітолагі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта