Гэта папраўка адмяніла "сухі закон" у ЗША. Прынята дзеля спыненя алкагольнай кантрабанды і самагонаварэння ў краіне Ратыфікавана 5 снежня 1933 г.

Тэкст папраўкі

Раздзел 1. Васямнаццаты артыкул паправак да Канстытуцыі Злучаных Штатаў адмяняецца.

Раздзел 2. Перавозка ці ўвоз у які-небудзь штат, на якую-небудзь тэрыторыю ці ў якое-небудзь уладанне Злучаных Штатаў для даставы або спажывання алкагольных напіткаў у парушэнне законаў дзейсных у іх, сапраўдным забараняецца.

Раздзел 3. Гэты артыкул не ўступае ў сілу, пакуль ён не будзе ратыфікаваны ў якасці Папраўкі да Канстытуцыі заканадаўчымі сходамі асобных штатаў, у адпаведнасці з палажэннямі Канстытуцыі на працягу сямі гадоў пасля таго, як Кангрэс прадставіць яго штатам.

Спасылкі Папраўкі да Канстытуцыі ЗША А. Берастоўскі і інш. Гісторыя ЗША ў дакументах: Пераклады на беларускую Мн., 2014 Андрэй Берастоўскі. Гісторыя ЗША ў апавяданнях і дакументах. Мінск: выдавец А.М. Вараксін, 2019 - 176 с.

Катэгорыя:Папраўкі да Канстытуцыі ЗША Катэгорыя:Правы чалавека ў ЗША