Буякі́, ДурніцыДикорастущие плоды и ягоды / Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И. — 2-е изд., перераб. и доп. — Мн.: Ураджай, 1981. — 159 с., 16 л. ил. (Vaccinium uliginosum) — від лістападных кусцікаў з роду Ягаднік сямейства Верасовыя. Тыпавы від гэтага роду.

Назва

Побач буякоў часта расце , які дае моцны хмельны пах, што выклікае пры працяглым удыханні моцны галаўны боль. Як багун найбліжэйшы сусед буякоў, то яго ўплыў на чалавека часта памылкова прыпісваецца ім, праз што яны і атрымалі сваю народную назву — дурніцы. Сярод іншых беларускіх назваў такія, як п’яніца, лахачы, белагалоўнік, галаваболь, дурнічнік Ботанический словарь, Спб, 1878, п’яніцы, валуіГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, дураваВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., бугаі, буяке, дурніка, п’янішніца, буяхі, буіны, ганабобель.

Сувязь з дзеясловам тыпу буя́ць (буйна расці) вельмі няпэўная і не знаходзіць абгрунтаванне ў апісанні расліныЭтымалагічны слоўнік беларускай мовы, т. 1. А-Б / Рэд. В. У. Мартынаў. — Мн., 1978..

Апісанне

Невялікі вельмі разгалінаваны лістападны кусцік. Вышыня 30—140 см. Галінкі прамыя, цыліндрычныя, круглявыя, пакрытыя бураватай або цёмна-шэрай карой, маладыя галінкі зялёныя.

Лісце цвёрдае, эліптычнае, шэравата-шызае, чаргаванае, цэльна-крайняе, вельмі зменлівае па памеры (0,7-5 см даўжынёй, 0,4-3 см шырынёй), на кароткіх хвосціках. Лісцікі ад ланцэтных да зваротнаяйкападобных, зверху блакітнавата-цёмна-зялёныя, знізу больш светлыя, шыза-зялёныя, з жылкамі, якія моцна выступаюць. Ападаюць на зіму. Пакрыты блакітнаватым васкавым налётам.

Кветкі дробныя, белаватыя з ружовым адценнем, размешчаны па 1—3 на канцах леташніх парасткаў, кветаножкі трохі даўжэй кветкі, з двума прыкветкамі. Кветкі правільныя, зрослыя з падвойным калякветнікам. Чашачка 4-5-зубчастая, зялёная, вяночак (45 мм даўжынёй) бялёса-ружовы, яйкападобна-гарлачыкападобны, з чатырма-пяццю адагнутымі вонкі зубцамі. Тычынак 8-10, песцік адзін, завязь ніжняя.

Плады — сінявата-чорныя ягады грушападобнай або авальнай формы 9-12 мм даўжынёй з шызым налётам, кісла-салодкія, без выразнага паху, ядомыя, усярэдзіне з зеленаватым мякаццю. Насенне шматлікае, светла-карычневае, завостранае, у форме паўмесяца, з сеткавымі лупінамі.

Цвітуць у маі — чэрвені, выспяваюць у ліпені — жніўні.

Распаўсюджанне і экалогія

Гэты від сустракаецца ва ўсіх рэгіёнах Паўночнага паўшар’я з умераным і халодным кліматам, у тундры, лясной зоне і верхнім поясе гор, нярэдка на балотах, тарфяніках. У Еўразіі распаўсюджаны ад Ісландыі і Вялікабрытаніі на захадзе да расійскага Далёкага Усходу і Японіі на ўсходзе (на поўдні арэал віду даходзіць да Іспаніі, Італіі, краін былой Югаславіі, Турцыі, Манголіі). У Паўночнай Амерыцы — ад Аляскі да Ньюфаўндленда (на поўдні — да Каліфорніі)Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі)..

Ва Украіне распаўсюджаны ў заходнім і цэнтральным Палессі, зрэдку ў левабярэжным Палессі, у Карпатах. Раёны нарыхтовак: Валынская, Ровенская, паўночная частка Жытомірскай і Чарнігаўскай абласцей, Карпаты. У сувязі з асушваннем лясных тарфяных балот плошчы буякоў памяншаюцца і ўзнікае патрэба ў праектаванні мерапрыемстваў па захаванню і ўзнаўленню іх зараснікаў.

У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі па імшыстых забалочаных лясах і тарфяных балотах.

Растуць буякі ў забалочаных хвойных і змешаных лясах, на тарфяных балотах. Расліна святлалюбная.

Ураджайнасць буякоў вагаецца ад 120 да 550 кг/га. Яны, як і іншыя ягаднікі, вельмі адчувальныя да позніх веснавых замаразкаў, колькасці ападкаў. Вялікую ролю ў завязванні пладоў адыгрываюць пчолы-апыляльнікі. Пры наяўнасці апыляльнікаў утворыцца 67,8 % завязей, а без апылення — 5,6 %.

Хімічны склад

Па біяхімічным паказчыках не саступаюць чарніцам.

У ягадах утрымліваюцца вугляводы (5,3-6,5 %), лімонная, яблычная, шчаўевая кіслоты (да 2 %), пекціны (0,5-0,6 %), дубільныя і фарбавальныя рэчывы (да 0,2 %), жалеза і марганец. Ягады маюць дастаткова высокае ўтрыманне вітаміна С (да 25-28 мг%), які захоўваецца пры перапрацоўцы, каратын, вітамін РР. Яны могуць стаць крыніцай атрымання катэхінаў і антацыянаў (Р-актыўных злучэнняў).

У насенні ўтрымліваецца 28-32 % алею.

Гаспадарчае значэнне і ўжыванне

Харчовая, вітамінная, лекавая, меданосная, таніданосная, дэкаратыўная расліна.

Ягады ядомыя. Іх збіраюць для ўжывання ў сырым і перапрацаваным выглядзе. Свежы сок доўга не захоўваецца. Іх сушаць, выкарыстоўваюць для вырабу сокаў, узвараў, варэння, вінаў, джэмаў, жэле, мусаў.

Звычайна рэкамендуюць змешваць буякі з іншымі ягадамі, якія маюць больш яркі смак: чарніцамі, брусніцамі, журавінамі і іншымі.

Ягады і сок буякоў — дыетычны прадукт, які ўзмацняе абмен рэчываў і дзеянне цукрапаніжаючых прэпаратаў. Ягады ўмацоўваюць сценкі крывяносных сасудаў, нармалізуюць работу органаў стрававання і сэрца. Проціцынготны і вяжучы сродак.

Як меданосная расліна дае вясенне-летні ўзятак, які садзейнічае нарошчванню сілы пчалінай сям’і.

У народнай медыцыне ўжываюць ягады і лісце. Галіны з лісцем выкарыстоўваюць пры хваробах сэрца, як слабільны сродак, пры малакроўі, — ягады — пры дызентэрыі і парушэнні абмену рэчываў.

Акрамя таго, ягада выкарыстоўваюцца як проціцынготны і глістагонны сродак, сок і адвар — пры ліхаманцы.

У лісці ўтрымліваецца да 10,5 % танідаў, якія могуць быць выкарыстаны ў гарбарнай прамысловасці.

Буякі прыдатныя для азелянення прысядзібных участкаў, асабліва на вільготных месцах у палескіх раёнах, іх можна высаджваць у бардзюрах, на рабатках.

Агратэхніка, перапрацоўка і збераганне

Буйнаплодныя буякі перспектыўныя для ўвядзення ў культуру. Акрамя прыродных форм буякоў, для ўвядзення ў культуру прыдатныя асобныя віды паўночнаамерыканскіх буякоў. Даследаванні па вырошчванні гэтых раслін ва ўмовах батанічных садоў Масквы, Мінска і іншых даказалі мэтазгоднасць і перспектыўнасць іх культуры на забалочаных і асушаных глебах.

Буякі — расліна непатрабавальная, практычна не паражаецца шкоднікамі і хваробамі.

Буякі патрабуюць кіслых глеб (pH 4-5), таму трэба рэгулярна сачыць за ўзроўнем кіслотнасці. Яны асабліва патрабавальныя да вільгаці — у карэннезаселеным пласце глебы (на глыбіні 20 см) яна павінна быць пастаянна вільготнай, але пераўвільгатнення і падтаплення яна не выносіць. Заляганне грунтавых вод на глыбіні спрыяльна для культуры.

Ягады збіраюць уручную, свежыя захоўваюць на працягу двух-трох дзён. Павышэнню ўраджайнасці спрыяе абрэзка галін, якую рэкамендуецца праводзіць раз у тры-чатыры гады восенню або ў пачатку вегетацыйнага перыяду.

Сушаць ягады ў спецыяльных печах або сушылках пры тэмпературы 40-55 °C градусаў. Захоўваюць плады гэтак жа, як і плады чарніц.

Літаратура

Спасылкі

Vaccinium uliginosum L. (Голубика обыкновенная) // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Бруснічныя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Кусцікі Катэгорыя:Расліны балот Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Ягады Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Расліны на марках