Паўднёва-Усхо́дняя А́зія — прыродна-геаграфічны рэгіён у паўднёва-ўсходняй частцы Азіі, паміж Індыйскім і Ціхім акіянамі. Ахоплівае мацерыковую частку, размешчаную пераважна на паўвостраве Індакітай, і астраўную частку, у якую ўваходзяць Малайскі архіпелаг, Філіпінскі архіпелаг і прылеглыя астравы. Плошча складае каля 4,5 млн км².
У Паўднёва-Усходняй Азіі размешчаны 11 дзяржаў: Бруней, Усходні Тымор, В’етнам, Інданезія, Камбоджа, Лаос, Малайзія, М’янма, Сінгапур, Тайланд і Філіпіны.
Для прыроды рэгіёна характэрныя сярэднягор'і і ўзгорыстыя раўніны, вільготны экватарыяльны і субэкватарыяльны мусонны клімат, трапічныя лясы і саванны.
Эканоміка У рэгіёне спалучаюцца высокаразвітыя гарадскія эканомікі, буйныя індустрыяльныя краіны і дзяржавы, у якіх значную ролю па-ранейшаму адыгрывае сельская гаспадарка.
Гістарычнае развіццё Паўднёва-Усходняя Азія на працягу многіх стагоддзяў была адным з важных раёнаў міжнароднага марскога гандлю. Асаблівае месца займаў гандаль спецыямі. Гваздзіка, мушкатовы арэх і шэраг іншых каштоўных тавараў паходзілі перадусім з астравоў сучаснай Інданезіі і праз гандлёвыя сеткі траплялі ў Індыю, Кітай, Заходнюю Азію і Еўропу. Імкненне атрымаць доступ да гандлю спецыямі стала адным з фактараў еўрапейскай марской экспансіі ў рэгіёне з канца XV стагоддзя.
У каланіяльны перыяд гаспадарка была арыентавана на пастаўкі сыравіны і сельскагаспадарчай прадукцыі на сусветны рынак. У канцы XIX — першай трэці XX стагоддзя сярод найважнейшых экспартных тавараў рэгіёна былі рыс, натуральны каўчук, волава і цукар. З канца 1960-х — 1970-х гадоў у шэрагу краін пачаўся новы этап экспартна арыентаванага развіцця, звязаны з ростам апрацоўчай прамысловасці.
Сельская гаспадарка Асноўнай харчовай культурай у значнай частцы рэгіёна з'яўляецца рыс. Вырошчваюцца таксама маніёк, кукуруза, цукровы трыснёг, кава, каўчуканосы, какосавая і алейная пальмы. Інданезія і Малайзія, з'яўляюцца галоўнымі раёнамі вырошчвання алейнай пальмы.
Прамысловасць і гандаль З другой паловы XX стагоддзя ў многіх краінах рэгіёна хутка развівалася апрацоўчая прамысловасць. Важнае месца занялі вытворчасць электронікі і электратэхнікі, тэкстыльная і швейная прамысловасць, перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны, нафтахімія, а ў асобных краінах — аўтамабілебудаванне.
Выгаднае размяшчэнне паміж Індыйскім і Ціхім акіянамі садзейнічае развіццю марскога транспарту і міжнароднага гандлю. Праз рэгіён праходзяць важныя марскія шляхі, асноўныя з якіх вядуць праз Малакскі праліў.
Важнай галіной гаспадаркі шэрагу краін ёсць турызм. Ён асабліва значны для гаспадаркі Тайланда, Камбоджы і шэрагу астраўных і прыморскіх дзяржаў рэгіёна.
Эканамічная інтэграцыя Важную ролю ў эканамічных сувязях паміж краінамі рэгіёна адыгрывае Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН). У 1992 годзе краіны арганізацыі дамовіліся аб стварэнні Зоны свабоднага гандлю АСЕАН (AFTA), а ў 2015 годзе была створана Эканамічная супольнасць АСЕАН. Яе мэтамі з'яўляюцца паглыбленне рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, спрашчэнне руху тавараў, паслуг і інвестыцый, развіццё транспартных і вытворчых сувязей паміж краінамі.
Пасля далучэння Усходняга Тымора 26 кастрычніка 2025 года членамі АСЕАН сталі ўсе 11 суверэнных дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.
КраінаВалютаНасельніцтва(2020)Намінальны ВУП(2020) $ billion ВУП на чалавека(2020)Рост ВУП(2020)Інфляцыя(2020)Асноўныя галіны прамысловасціБрунейB$ Брунейскі долар437,479$10.647$23,1170.1 %0.3 %Нафта, нафтахімія, рыбалоўстваКамбоджа៛ Riel Камбаджыйскі рыэль US$ Долар ЗША16,718,965$26.316$1,572 −2.8 %2.5 %Адзенне, золата, сельская гаспадаркаІнданезіяRp Інданезійская рупія270,203,917$1,088.768$4,038 −1.5 %2.1 %Вугаль, нафта, пальмавы алейЛаос₭ Лаоскі Кіп7,275,560$18.653$2,5670.2 %6.5 %Медзь, электроніка, волаваМалайзіяRM Малайзійскій рынгіт32,365,999$336.330$10,192 −6 % −1.1 %Электроніка, нафта, нафтахімія, пальмавы алей, аўтакампанентыМ'янмаK М’янманскі к’ят54,409,800$70.890$1,3332 %6.1 %Прыродны газ, сельская гаспадарка, адзеннеФіліпіны₱ Філіпінскі песа109,581,078$367.362$3,373 −8.3 %2.4 %Электроніка, драўніна, аўтакампанентыСінгапурS$ Сінгапурскі долар5,850,342$337.451$58,484 −6 % −0.4 %Электроніка, нафта, хімікатыТаіланд฿ Тайскі бат69,799,978$509.200$7,295 −7.1 % −0.4 %Электроніка, аўтакампаненты, гумаТыморUS$ Долар ЗША1,318,445$1.920$1,456 −6.8 %0.9 %Нафта, кава, электронікаВ'етнам₫ В’етнамскі донг97,338,579$340.602$3,4982.9 %3.8 %Электроніка, адзенне, нафта
Крыніцы
Літаратура