Зако́зельскі сельсавет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Закозель.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Літоўскі сельсавет у складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Літоўск. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валавельскага сельсавета, вёска Пігановічы пералічана ў склад Першамайскага сельсавета Антопальскага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 21 снежня 1970 года цэнтр перанесены ў вёску Закозель, сельсавет перайменаваны ў ЗакозельскіРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 снежня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Закозельскага сельсавета было 8 населеных пунктаў. 1 снежня 1975 года ў склад сельсавета з Папінскага сельсавета перададзены вёскі Вулька Радавецкая, Каралін, Карлавічы, Селішча, Сулічава, у склад Драгічынскага сельсавета перададзены вёскі Нагор’е і ПярковічыРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Галоўчыцкага сельсавета (вёскі Галоўчыцы, Дзятлавічы, Корсунь, Пігановічы, Толкава)Решение Брестского областного совета депутатов № 307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 2098 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 90,9 % — беларусы, 5,8 % — украінцы, 2,3 % — рускія; паводле перапісу 2019 года (14 населеных пунктаў) — 2368 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Сельскія выканаўчыя камітэты Драгічынскага раёна
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе