150px|right|thumb|Біблія Лінкальна
Біблія Лінкальна — выданне Бібліі, якое выкарыстоўваў для клятвы пры сваёй інаўгурацыі 16-ы прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Аўраам Лінкальн. На гэтай жа Бібліі, якая з'яўляецца зборам калекцыі Бібліятэкі Кангрэса, прымаў прысягу і 44-ы прэзідэнт ЗША Барак Абама.
Біблія выпушчана выдавецтвам Оксфардскага ўніверсітэта ў 1853 годзе і мае 1280 старонак. Памеры кнігі — 15 см у даўжыню, 10 см у шырыню і 4,5 см у таўшчыню. Вокладка кнігі выканана з чырвонага аксаміту з пазалочанымі краямі.
Біблія дэманстравалася ў Бібліятэцы Кангрэса да мая 2009 года, калі праходзілі святкаванні двухсотгоддзя з дня нараджэння Аўраама Лінкальна.
Спасылкі
The Lincoln Bible
Катэгорыя:Аўраам Лінкальн Катэгорыя:Біблія