Міхаі́л Майсе́евіч Анто́наў (, ., Магілёўская вобласць — , Арол) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір танкавага ўзвода 231-га асобнага танкавага палка 63-й арміі Бранскага фронту, Герой Савецкага Саюза (27.8.1943), старшы лейтэнант.

Біяграфія Нарадзіўся 11 сакавіка 1923 года ў пасёлку Касцюковічы, цяпер горад Магілёўскай вобласці Беларусі, у сям'і служачага. Беларус. Скончыў сярэднюю школу ў Краснаполлі.

У Чырвоную армію закліканы ў 1940 годзе Магілёўскім райваенкаматам Беларускай ССР. У 1941 годзе скончыў Ульянаўскае танкавае вучылішча. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года.

Камандзір танкавага ўзвода 231-га асобнага танкавага палка (63-я армія, Бранскі фронт) камсамолец старшы лейтэнант Міхаіл Антонаў у перыяд з 14 ліпеня па 4 жніўня 1943 года ў баях на подступах да горада Арла (з 27 красавіка 2007 года — Горад воінскай славы), праявіў выключную мужнасць і гераізм.

Адважны афіцэр-танкіст, з даручаным яму ўзводам танкаў Т-34, сем разоў атакаваў непрыяцеля, пракладваючы шлях савецкай пяхоце.

Старшы лейтэнант Антонаў М. М. асабіста падбіў 5 варожых танкаў, падавіў 4 арудзія, знішчыў больш за чатыры дзесяткаў салдат праціўніка.

Раніцай 4 жніўня 1943 года танкавы ўзвод Міхаіла Антонава, нягледзячы на пагібельны агонь гітлераўцаў, вырваўся на пярэдні край іх абароны на ўсходняй ускраіне Арла. Экіпаж яго танка першы ўступіў у бой, знішчыўшы некалькі дзясяткаў варожых салдат і раздавіўшы гусеніцамі процітанкавае арудзіе. Гэта, практычна, прадвызначыла зыход бою.

Але, раптам, па левым борце «трыццацьчацвёркі» ўзводнага Антонава адна з замаскіраваных нямецкіх гармат адкрыла агонь. Баявая машына атрымала некалькі прамых трапленняў і загарэлася.

Старшы лейтэнант Антонаў паспеў пакінуць падпалены танк, і тут жа яго і іншых воінаў прымусіў прыціснуцца да зямлі варожы кулямётчык. У гэты крытычны момант бою, танкіст Міхаіл Антонаў кінуўся на рулю кулямёта і коштам свайго жыцця прымусіў яго змоўкнуць.

А на наступны дзень, 5 жніўня 1943 года, горад Арол быў цалкам вызвалены ад акупантаў.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Памяць 5 жніўня 1943 мужны танкіст М. М. Антонаў быў пахаваны ў брацкай магіле, размешчанай у чыгуначным парку ў Арле. Пасля вайны рэшткі Героя былі перапахаваны на воінскім участку Траецкіх могілак.

Імем Героя названыя вуліца і школа ў пасёлку гарадскога тыпу Краснаполле Магілёўскай вобласці Беларусі, дзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка, вуліца ў горадзе Арле і школа ў пасёлку гарадскога тыпу Колпны Арлоўскай вобласці.

Літаратура

Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382

Спасылкі

Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны