Пётр Іосіфавіч Амбражунас (, в. Грумшлі, Біржаўская воласць, Панявежскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя, зараз — , Мінск) — дзяржаўны дзеяч БССР. Член КПСС з 1919 года.
Біяграфія Атрымаў пачатковую адукацыюАмбражунас Петр Иосифович. Списки жертв . Удзельнік Першай Сусветнай вайны, Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, Грамадзянскай вайны ў Літве і Беларусі. Старшыня Аршанскага (1924—28) і Гомельскага (1928—30) акрвыканкамаў, намеснік старшыні ВСНГ БССР, наркам камунальнай гаспадаркі БССР у 1934-36, першы старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР у 1934—37. Кандыдат у члены ЦВК у 1924—37 і кандыдат у члены Прэзідыума ЦВК БССР у 1929—31, 1935—37.
3 ліпеня 1937 года быў арыштаваны. 20 снежня 1937 года ВКВС СССР быў прыгавораны як удзельнік тэрарыстычнай арганізацыі і 7 мая 1938 года расстраляны. Рэабілітаваны 2 красавіка 1957 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.
Літаратура Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000.
Спасылкі Рэпрэсіраваны літоўскі дзеяч быў старшынёй Аршанскага акружнога выканкама
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Народныя камісары камунальнай гаспадаркі БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Старшыні Беларускага саюза архітэктараў