Ханчжоу, Ханчжоў (кіт. спр. 杭州, піньінь: Hángzhōu; 杭州 [ɦaŋ tsei]) — горад субправінцыйнага ўзроўню Кітайскай Народнай Рэспублікі, сталіца правінцыі Чжэцзян.

Ханчжоу размешчаны за 180 км на паўднёвы захад ад Шанхая, порт каля ўзбярэжжа заліва Ханчжаўвань. Насельніцтва гарадской зоны Ханчжоу складае 1,75 млн чал. Па даных на канец 2003 года, на тэрыторыі Ханчжоу пражывала 6 400 000 чалавек зарэгістраванага насельніцтва, з іх 3 900 000 — гарадское насельніцтва.

Ханчжоу, які раней зваўся Ліньань, у дамангольскую эпоху служыў сталіцай дынастыі Паўднёвая Сун і быў самым населеным горадам тагачаснага свету. І цяпер горад знакаміты сваімі чайнымі плантацыямі і дзівосамі прыроды, найбольш вядомым з якіх з’яўляецца возера Сіху (西湖 — «Заходняе возера»). Сярод гістарычных помнікаў вылучаецца 30-метровая пагада Баачу і маўзалей легендарнага Юэ Фэя.

Вядомыя асобы Шэнь Куо (1031—1095) — кітайскі навуковец. Лі Цінчжаа (1084—1155) — кітайская паэтэса.

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады правінцыі Чжэцзян

Катэгорыя:Гарады субправінцыйнага значэння КНР