Клептаманія (ад  — красці, і  — манія) — хваравітая цяга да крадзяжу без матэрыяльнай выгады і патрэбы. У сістэме кадавання хвароб МКХ-10 мае код F63.2.

Гісторыя Клептаманія была ўпершыню апісана ў 1816 годзе ва Францыі як манаманія. У той час французская псіхіятрычная школа актыўна развівала вучэнне аб так званых манаманіях — тады дапускалі, што душэўная хвароба можа заключацца ў хваравітых схільнасцях, напрыклад, да забойства, самагубства, падпальванняў і г. д., без іншых з’яў вар’яцтва. Ажно да XX стагоддзя клептаманія звязвалася з істэрыяй, прыдуркаватасцю, арганічнымі паразамі галаўнога мозгу і менструальнымі парушэннямі ў жанчын. У цяперашні час клептаманію адносяць да парушэнняў кантролю над пабуджэннямі.

Літаратура

Катэгорыя:Залежнасці