Генрых фон Клейст, таксама Генрых фон Кляйст (; ) — нямецкі пісьменнік-рамантык, драматург, паэт і празаік. Адзін з пачынальнікаў жанру апавядання.
Біяграфія Фарміраваўся пад уплывам філасофіі І. Канта, Ж. Ж. Русо. Першая трагедыя — «Сям’я Шрофенштайн» (паст. 1804). Трагікамедыя «Амфітрьіён» (1807), трагедыя «Пентэсілея» (1808) напісаны на антычныя сюжэты, драма «Кетхен з Гайльбрана…» (паст. 1810) — на сярэдневяковы. Патрыятычным пафасам вылучаюцца драмы «Бітва Германа» (нап. 1808), «Прынц Фрыдрых Гомбургскі» (нап. 1810; абедзве выд. 1821), публіцыстычныя артыкулы-маніфесты «Германія — сваім дзецям» (1808), «Катэхізіс немцаў» (1809). Аўтар сатырычнай камедыі «Разбіты збан» (паст. 1807), рэалістычных навел «Міхаэль Кольхаас» (1810), «Заручыны ў Сан-Дамінга» (1811) і інш.
Яго творы пераважна маральна-філасофскай праблематыкі, адметныя сюжэтнай напружанасцю, максімалізмам пачуццяў, трагізмам светаўспрымання рэчаіснасці.
Пісьменнік пакутаваў на меланхолію, меў навязлівую ідэю скончыць жыццё самагубствам, што не раз прапаноўваў сваёй жонцы. Урэшце ён пасябраваў з хворай на рак Генрыетай Фогель, з якой яны разам сышлі з жыцця, застрэліўшыся.
Спадчына На творы Кляйста многія кампазітары пісалі музыку, яго драмы і навелы шматразова экранізаваліся. Франц Кафка ў значнай ступені зазнаў уплыў яго твораў.
У 1912 годзе, калі адзначаўся стагадовы юбілей пісьменніка, была заснавана прэстыжная нямецкая літаратурная прэмія ў яго гонар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Жабрачка з Лакарна на litaratura.org Землетрасенне ў Чылі на litaratura.org Старонка на сайце IMDB
Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі рамантызму Катэгорыя:Пісьменнікі-самазабойцы Катэгорыя:Застрэліліся