Імантс Кокарс (; , Гулбэнэ, Мадонскі павет, Латвія — , , Латвія) — латвійскі харавы , . Народны артыст СССР (1986), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1979). Кіраўнік і заснавальнік хору Ave Sol. Брат Гіда Кокарса.
Біяграфія Нарадзіўся 16 жніўня 1921 года ў Гулбэнэ (Латвія). Скончыў Рыжскі педагагічны інстытут у 1957 годзе.
З 1955 па 1990 год кіраваў хорам «Дзіедоніс». У 1969 годзе арганізаваў Рыжскі камерны хор «Ave Sol». Пачынаючы з 1965 года з’яўляўся нязменным удзельнікам і галоўным дырыжорам зводнага хору на пеўчых святах у Латвіі. Прафесар і рэктар Латвійскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Язэпа Вітола (у 1977—1991 гг).
У 1969 годзе зняўся ў мастацкім фільме «Хлапчукі вострава ліваў» (рэжысёры Эрык Лацыс і Яніс Стрэйчс). У 1978 годзе рэжысёр Юрыс Подніекс зняў дакументальны фільм «Браты Кокарс».
Памёр 24 лістапада 2011 года ў Рызе.
Узнагароды Народны артыст Латвійскай ССР (1975) Дзяржаўная прэмія Латвійскай ССР (1974) Дзяржаўная прэмія СССР (1979) Народны артыст СССР (1986) Ордэн Трох зорак Крыж Прызнання
Літаратура
Катэгорыя:Выкладчыкі Латвійскай музычнай акадэміі імя Язэпса Віталса Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР Катэгорыя:Харавыя дырыжоры СССР Катэгорыя:Харавыя дырыжоры Латвіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Латвіі Катэгорыя:Рэктары Катэгорыя:Народныя артысты Латвійскай ССР