Ангарэціс (сапр. Зігмас Іонавіч Алекса; , в. , Вілкавішкаўскі раён, Літоўская ССР - ) — савецкі дзеяч Камуністычнай партыі Літвы і Беларусі. Сябра сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы з 1906..

Удзельнік Рэвалюцыі 1905-07. У 1909 арыштаваны, у 1915 сасланы на Ангару (адсюль псеўданім). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года рэдактар бальшавіцкай газеты «Tiesa» («Праўда»), член Петраградскага камітэта РСДРП(б). Са снежня 1917 намеснік камісара па літоўскіх справах пры Наркамнаце. З лістапада 1918 на падпольнай працы ў Вільні, член ЦК КПЛ. Уваходзіў у склад першага рэвалюцыйнага Савецкага ўрада Літвы. З лютым 1919 г. наркам унутраных спраў Літоўска-Беларускай ССР, з сакавіка член Прэзідыума, у 1920 член Палітбюро ЦК КП (б) ЛіБ. З верасня 1920 года сакратар Замежнага бюро ЦК КПЛ з 1923 член Палітбюро ЦК КПЛ, прадстаўнік КПЛ ў Выканкаме Камінтэрна. У 1926-35 сакратар Інтэрнацыянальнай кантрольнай камісіі Камінтэрна.

Аўтар «Гісторыі рэвалюцыйнага руху і барацьбы працоўных Літвы» (т. 1-2, 1921).

Літаратура

Kęstutis Saldžiūnas. Aleksa-Angarietis, Zigmas. Lietuvių literatūros enciklopedija. Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas. — Vilnius, 2001. — ISBN 9986-513-95-2

Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Народныя камісары Літбел ССР Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Літвы Катэгорыя:Дэлегаты VI з’езда РСДРП Катэгорыя:Дэлегаты VII з’езда РКП(б) Катэгорыя:Журналісты Літвы Катэгорыя:Гісторыкі Літвы Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Літвы Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілкавішкіскім раёне