Рона Нішліў () — албанская спявачка і радыёвядучая, прадстаўніца Албаніі на конкурсе песні Еўрабачанне 2012.Eurovision Song Contest - Dusseldorf 2011 | News - Rona Nishliu will represent Albania in Baku

Біяграфія Косаўская албанка. Нарадзілася 25 жніўня 1986 ў Косаўскай-Мітравіцы. У 13 гадоў пераехала з бацькамі ў Прышціну. Музычную кар’еру пачала ў 2004 годзе, выступіўшы на тэлевізійным конкурсе «Albanian Idol», на якім заняла пятае месца. Неўзабаве пасля гэтага ўладкавалася на радыё, стаўшы вядучай «Radio Blue Sky».Radio Blue Sky - RTK 2 Blue Sky 97.7 FM Goles - Listen Online Паралельна з гэтым Рона актыўна працягвала музычную дзейнасць, выпусціўшы да 2011 года некалькі паспяховых сінглаў.

29 снежня 2011 года стала пераможцай юбілейнага «Festivali i Këngës». Гэтая перамога дала ёй права прадставіць сваю краіну на штогадовым конкурсе песні Еўрабачанне 2012, які пройдзе ў Баку.Rona Nishliu to represent Albania! | News | Eurovision Song Contest - Baku 2012 Конкурсная песня «Suus» будзе выканана на двух мовах - албанскай і лацінскай. Характэрна, што Рона - першая косаўская албанка, якая прадстаўляе Албанію на Еўрабачанні.

Сінглы Flakaresha Të Lashë Shenja Eja Veriu A ka arsy (ft. Bim Bimma) Shko pastro pas saj Zonja Vdeke Suus

Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне