Вільгельм Фі́льхнер (; 13 верасня 1877, Мюнхен — 7 мая 1957, Цюрых) — нямецкі падарожнік і пісьменнік, даследчык Цэнтральнай Азіі, арктычных і антарктычных абласцей.

Біяграфія У 1900 годзе конна пераадолеў Памір.

У 1903—1905 гадах, сумесна з Альбертам Тафелем, ажыццявіў экспедыцыю ў Заходні Кітай, даследаваўшы раён ад Сініна да Тыбета.

У 1910 годзе працаваў на Шпіцбергене.

У 1911—1912 гадах узначаліў 2-ю Германскую Паўднёвапалярную экспедыцыю, якая адплыла на караблі «Дойчланд» да Антарктыды. У шэльфавых водах Антарктыкі адкрыў і даследаваў Зямлю Прынца Луітпольда, дзе выяўленая ім гіганцкая ледзяная даліна памерам у 500 000 кв. км названа ў 1912 годзе ў яго гонар — Шэльфавы ледавік Фільхнера.

У 1926—1928 гадах Фільхнер ажыццявіў новыя экспедыцыі ў Цэнтральную Азію, падчас якіх ён паміж Тарымскай катлавінай і Кашмірам, а таксама ў раёнах паміж Сінінам, балотамі Цайдама і Тыбетам (у 1934—1938 гг.) правёў электрамагнітныя і метэаралагічныя даследаванні. Выконваючы падобныя ж навуковыя працы, у перадваенныя гады (1939—1940) Фільхнер выязджаў таксама ў Непал.

Падчас Другой сусветнай вайны даследчык быў інтэрнаваны англічанамі ў Індыю, адкуль вярнуўся ў Еўропу ў 1951 годзе.

У гонар В. Фільхнера названыя шэльфавы ледавік, горы і мыс у Антарктыдзе, скалы каля вострава Паўднёвая Георгія.

Бібліяграфія

1903 — «Скачка праз Памір» () 1906—1914 — «Навуковыя вынікі экспедыцыі Фільхнера ў Кітай і Тыбет 1903—1905», 2 тамы 1922 — «Да шостай часткі свету» () 1929 — раман «Ом мані падмэ хум» () 1940 — «Бісміла! Ад Хуанхэ да Інда» () 1950 — аўтабіяграфія «Жыццё даследчыка» ()

Літаратура

Спасылкі Трешников А. Ф. История открытия и исследования Антарктиды — М.: Рипол Классик, 2013. — 462 с. Первые полёты над Антарктидой

Катэгорыя:Даследчыкі Азіі Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Даследчыкі Антарктыкі Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі