Ландскруна () — партовы горад у Швецыі, у лене Сконэ.

Насельніцтва 40 860 жыхароў (2009). Плошча 302,5 км². Адміністрацыйна муніцыпалітэт Ландскруны ўключае таксама востраў Вен.

Тэкстыльная, хімічная прамысловасць, машынабудаванне (пераважна сельскагаспадарчае і ваеннае).

Вядомыя асобы Сельма Лагерлёф — пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1909 год). У Ландскруне працавала настаўніцай у школе для дзяўчынак (1885—1895). Адна з вуліц горада названая ў яе гонар. Альвар Гульстранд — афтальмолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1911 год).

Транспарт Ландскрунскі тралейбус

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт горада Landskrona Posten — мясцовая газета

Катэгорыя:Гарады Швецыі Катэгорыя:Сконэ (правінцыя)