Ян Коцера (, 18 снежня 1871, Брно — , Прага) — чэшскі архітэктар, дызайнер і графік. Адзін з папярэднікаў сучаснай чэшскай архітэктуры.

Жыццё і творчасць Архітэктурную адукацыю атрымаў у Акадэміі прыгожых мастацтваў у Вене, у прафесара Ота Вагнера. У пачатковы перыяд сваёй творчасці знаходзіўся пад уплывам стылю Венскага сэцэсіёна. Пазней, пасля знаёмства з працамі Фрэнка Лойда Райта паступова пераходзіць да формаў функцыяналізму. Адначасова ўключае ў свае працы чэшскія нацыянальныя элементы, у выніку атрымліваецца сімбіёз мадэрнісцкага і нацыянальнага ў яго архітэктуры. Аказаў уплыў на развіццё чэшскай архітэктуры не толькі створанымі ім будынкамі, але і як выкладчык. Адным з найбольш вядомых вучняў Яна Коцера быў Ёсеф Гочар. Я. Коцера быў прафесарам пражскай Акадэміі мастацтваў і заснавальнікам ў ёй класа архітэктуры. thumb|Усходне-чэшскі музей у г. Градзец-Кралавэ

Выбраныя працы Перабудова і пашырэнне палаца Чырвоны Градэк (1894—1896) Дом Петэрка, Прага (1899—1900) Народны дом у Просцеёве (1905—1907) Дом Лайхтэра, Прага (1908—1909) Усходне-чэшскі музей, Градзец-Кралавэ (1909—1912) Моцартэум, Прага (1911—1913) Юрыдычны факультэт Карлавага ўніверсітэта, Прага (1907—1931)

Літаратура

Jan Kotěra — The Founder of Modern Czech Architecture, Prag 2001

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:нарадзіліся 18 снежня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1871 годзе Катэгорыя:Памерлі 17 красавіка Катэгорыя:Памерлі ў 1923 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брно Катэгорыя:Памерлі ў Празе Катэгорыя:Архітэктары Чэхіі Катэгорыя:Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выкладчыкі Пражскай акадэміі мастацтваў