Банду́ра () — украінскі народны струнны шчыпковы музычны інструмент. Мае авальны корпус і кароткі грыф. Струны (на старых інструментах — 12—25, на сучасных — больш за 40 і нават 50) часткай нацягваюцца над грыфам (так званыя бунты, даўжэйшыя, якія гучаць нізка), часткай жа прымацоўваюцца да дэкі (так званыя прыстрункі, карацейшыя, якія гучаць высока).

Лад бандуры змяшаны, у ніжнім рэгістры квартава-секундавы, у верхнім пераважна дыятанічны, у сучасных інструментах — храматычны. Граюць на бандуры, перабіраючы струны пальцамі з надзетымі адмысловымі напёрсткамі або без іх.

Спасылкі

Ансамбль украінскіх бандурыстаў (Уорэн, штат Мічыган)

Катэгорыя:Хардафоны Катэгорыя:Шчыпковыя музычныя інструменты Катэгорыя:Украінскія музычныя інструменты