Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка (, в. Белы Калодзезь, Багучарскі раён, Цэнтральна-Чернозёмная вобласць — , Мінск) — беларускі мастак, аўтар вядомага «Габелену стагоддзя», які занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Народны мастак Беларусі (1991).

Біяграфія Нарадзіўся 13 мая 1933 года ў вёсцы Белы Калодзеж Багучарскага раёна Цэнтральна-Чернозёмнай вобласці (цяпер — Варонежская вобласць Расіі).

У 1960 годзе скончыў Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва.

Працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу, [манументальна-дэкаратыўным мастацтве, габелене.

У 1963—1970 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года.

Памёр 11 лістапада 1997 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Мазаікі «Беларусь партызанская» (1973), смальта. Знаходзіцца на гасцініцы «Турыст» «Кастрычнік» (1975), смальта. Знаходзіцца на будынку БЕЛГІПРААГРАХАРЧПРАМА. Картон да мазаікі стварыў у 1973 годзе у майстэрні мінскага мастацкага камбіната сучасны беларускі мастак-манументаліст Валерый Даўгала. «Горад культуры», «Горад навукі», «Горад-будаўнік», «Горад-ваяр» (1977—1978), смальта. Серыя пано на будынках у мікрараёне Усход-1

Габелены «Раніца. Абуджэнне». (1972, у сааўтарстве з А. Бельцюковай). «Габелен стагоддзя». (1991—1995), воўна. Памеры — 14х19 метраў. Вага — амаль 300 кілаграмаў.

Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія БССР (1980). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996) — за манументальны габелен «Габелен стагоддзя». Медаль Францыска Скарыны (1993). Народны мастак Беларусі (1991).

Літаратура

Спасылкі Вікторыя Аскера ART-космас Аляксандра Кішчанкі // Выдавецкі дом «Звязда» Фелікс Гараднічук Мастак, філосаф, празорца… // Літаратура і мастацтва. № 23 (4823), 12 чэрвеня 2015 г. — С. 12.

Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-габеленісты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты СССР Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-мазаічысты Катэгорыя:Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці