Крано́цкая сопка, Краноцкі () — дзеючы вулкан у Расіі, на ўсходнім узбярэжжы Камчаткі. Адносіцца да стратавулканаў.

Вышыня 3528 м. Вяршыня — правільны рабрысты конус. Кратар запоўнены экструзіўным коркам, ёсць фумаролы (асабліва актыўная іх дзейнасць адзначана ў 1923 годзе). Вулкан складзены базальтавымі і андэзітавымі дзындрамі, лавамі, попелам. Вывяржэнні рэдкія.

Ніжнія схілы вулкана пакрытыя лясамі з кедравага сланіку і каменнай бярозы, у верхняй частцы — ледавікі і снежнікі. Верагодна, з’яўляецца адным з самых маляўнічых вулканаў Камчаткі.

Ля падножжа заходняга схіла — Краноцкае возера.

Літаратура

Спасылкі Kronotsky at Global Volcanism Program

Катэгорыя:Вулканы Камчацкага края Катэгорыя:Стратавулканы Катэгорыя:Актыўныя вулканы