Валерый Шатаевіч Меладзэ (; ) — расійскі , , Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (2006), Народны артыст Чачэнскай рэспублікі (2008).

Біяграфія Нарадзіўся ў Батумі ў рабочым пасёлку. Бацькі ніякага дачынення да музыкі не мелі: бабуля, дзядуля, бацька і маці працавалі інжынерамі. Праўда, мама трохі грала на фартэпіяна. Вырас у Батумі, дзе скончыў музычную школу па класе фартэпіяна.

У 1982—1987 гадах вучыўся ў Мікалаеўскім караблебудаўнічым інстытуце.

У 1989 годзе разам з братам увайшоў у склад гурта «Дыялог», які пакінуў у 1993 годзе.

У 1993 годзе ў Кіеве на фестывалі кветак «Раксалана» адбыўся сольны дэбют Валерыя Меладзэ. Тады з Валерыем заключыў кантракт прадзюсар Яўген Фрыдлянд.

У 1994 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Інтэнсіфікацыя абменных працэсаў у іанітным фільтры з псеўдавібра-авадкаваным пластом катыёна».

У 2007 годзе стаў музычным прадзюсарам Фабрыкі зорак-7 разам са сваім братам Канстанцінам Меладзэ.

Дыскаграфія 1991 — Пасярэдзіне свету (у складзе гурта «Дыялог») 1993 — Восеньскі крык ястраба (у складзе гурта «Дыялог») 1995 — Сэра 1996 — Апошні рамантык 1998 — Самба белага матылька 1999 — Усё так і было 2002 — Сапраўднае 2003 — Пяшчота 2005 — Акіян 2008 — Насуперак

Крыніцы

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расіі