Нацыянальная акадэмія навук Украіны (НАНУ) — вышэйшая навуковая арганізацыя Украіны.

Мэтай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Украіны з’яўляецца атрыманне новых і абагульненне існуючых ведаў аб прыродзе, чалавеку і грамадстве, распрацоўка навуковых асноў навукова-тэхнічнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краіны, усебаковае садзейнічанне прымяненне вынікаў навуковых даследаванняў, падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, фарміраванне навуковага светапогляду ў грамадстве.

НАН Украіны арганізуе і праводзіць фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні па найважнейшых праблемах прыродазнаўчых, тэхнічных, сацыяльных і гуманітарных навукСтатут Національної академії наук України.

У структуру НАН Украіны уваходзіць 174 інстытута, у працы якіх занята 45 тыс. чалавек.

Гісторыя Заснавана 27 лістапада 1918 урадам гетмана Паўла Скарападскага як Украінская акадэмія навук. З 1921 па 1935 — Усеўкраінская акадэмія навук, з 1935 па 1936 — Украінская акадэмія навук, з 1936 па 1991 — Акадэмія навук УССР, з 1991 па 1994 — Акадэмія навук Украіны, з 1994 — пад сучаснай назвай.

З 1993 па 2017 — базавая акадэмія навук Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук.

Прэзідэнты Уладзімір Іванавіч Вярнадскі (1918—1921) Мікалай Пракопавіч Васіленка (1921—1922) Арэст Іванавіч Лявіцкі (1922) Уладзімір Іпалітавіч Ліпскі (1922—1928) Данііл Кірылавіч Забалотны (1928—1929) Аляксандр Аляксандравіч Багамолец (1930—1946) Аляксандр Уладзіміравіч Паладзін (1946—1962) Барыс Яўгенавіч Патон (1962—2020) Анатоль Глебавіч Загародні (з 2020)

Некаторыя з акадэмікаў Алесь Ганчар Янка Купала Антон Рыгоравіч Навумавец — С. 111.

Інстытуты

Гл. таксама Нацыянальная акадэмія аграрных навук Украіны Дзень навукі ва Украіне Спіс акадэмікаў НАН Украіны

Крыніцы

Катэгорыя:Нацыянальныя акадэміі