Марк Фурый Бібакул (; нар. 103 да н.э.) — рымскі паэт-неатэрык. Па звестках Гераніма Стрыдонскага нарадзіўся ў Крэмоне і, імаверна, пражыў доўгае жыццё. Ад ягоных твораў засталіся нешматлікія ўрыўкі.

Часам Марка Фурыя Бібакула прапануецца атаясняць з Фурыем з вершаў Катула, аднак адзінага меркавання на гэты конт няма.

Творчасць Марк Фурый больш вядомы дзякуючы сваім эпіграмам, у прыватнасці і палітычнага зместу — на Цэзара і Актавіяна, а таксама іх прыхільнікаў.

Таксама ў яго ёсць твор напісана прозай. Гэта зборнік, які носіць назву «Літаратурныя творы». На жаль, практычна нічога з творчасці Бібакула не дайшло да нашых дзён. У асноўным пра іх вядома з творчасці Катула.

Літаратура Franz Skutsch: Furius 37). In: Paulys Realencyclopädie der classischen Altertumswissenschaft (RE). Band VII,1, Stuttgart 1910, Sp. 320—322.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Паэты Старажытнага Рыма Катэгорыя:Пісьменнікі Старажытнага Рыма Катэгорыя:Фурыі