ATV (скар. ад — «аўтаматычны [груза]перанослы транспартны сродак») — аўтаматычны грузавы касмічны карабель (АГК), распрацаваны ЕКА. Карабель прызначаны для дастаўкі паліва, навуковага абсталявання, прадуктаў, паветра і вады на Міжнародную касмічную станцыю (МКС). Акрамя таго, з дапамогай рухавікоў АГК ажыццяўляецца карэкцыя арбіты МКС. АГК прызначаны таксама для ачышчэння МКС ад адпрацаваных матэрыялаў і смецця. Гэта самы складаны касмічны карабель, які калі-небудзь ствараўся еўрапейскімі краінамі.300px|thumb|Набліжэнне АГК «Жуль Верн» да Міжнароднай касмічнай станцыі 31 сакавіка 2008 года.Першы аўтаматычны грузавы касмічны карабель адправіўся ў палёт да МКС 9 сакавіка 2008 годаESA — ATV — Jules Verne ATV launch rescheduled to 9 March. У далейшым мяркуецца запускаць адзін карабель кожныя 13—15 месяцаў.
Гл. таксама Аўтаматычныя непілатуемыя грузавыя касмічныя караблі: Прагрэс — Расійскі Спейс шатл — Амерыканскі (праграма закрыта) H-II Transfer Vehicle — Японскі
Літаратура
Спасылкі
ЦКП Федэральнага касмічнага агенцтва: ATV Station-bound freighter poised for critical practices Jules Verne practices close approach to space station Europe’s new cargo freighter safely docks to space station Аўтаматычны транспартны карабель ATV