Hewlett-Packard (HP, вымаўляецца Х’юлет-Пакард, Эйч-Пі) — буйная амерыканская кампанія ў сферы інфармацыйных тэхналогій, пастаўшчык апаратнага і праграмнага забеспячэння для арганізацый і індывідуальных спажыўцоў. Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў Пала-Альта (штат Каліфорнія, ЗША).
Кампанія прадастаўляе рашэнні ў галіне ІТ-інфраструктуры, персанальных вылічальных сістэм і прылад доступу, паслугі па сістэмнай інтэграцыі, сэрвіснай падтрымцы і аўтсорсінгу, а таксама прылады друку і сродкі вываду выяў.
Заснавана 1 студзеня 1939 года Уільямам Х’юлетам і Дэвідам Пакардам. Назва кампаніі была складзена з прозвішчаў заснавальнікаў.
1 лістапада 2015 года падзелена на дзве кампаніі: HP Inc. і Hewlett Packard Enterprise.
Прадукты кампаніі Найбольш вядомыя лінейкі прадуктаў кампаніі: прынтары: LaserJet, Color LaserJet — сямействы манахромных і каляровых лазерных прынтараў адпаведна; PSC (Printer — Scanner — Copier) і Photosmart — сямействы прылад «усё ў адным»; OfficeJet — сямейства прынтараў «усё ў адным»; DeskJet — настольныя струменевыя прынтары; DesignJet — сямейства прынтараў для шырокафарматнага друку; лічбавыя друкарскія машыны Indigo Press — сямейства машын камерцыйнага і прамысловага прызначэння, у аснове тэхналогіі ляжыць так званая лічбавы афсетны друк; лічбавыя камеры Photosmart; сканеры ScanJet; кішэнныя персанальныя камп’ютары iPAQ, Lx, Jornada, OmniGo; настольныя і кішэнныя калькулятары, у тым ліку HP 50g; настольныя персанальныя камп’ютары Elite , Kayak, Vectra, HP Brio, а таксама серыя манаблокаў TouchSmart; наўтбукі Omnibook, G 62, Pavilion, Compaq Evo, ProBook, EliteBook, Envy, Folio, серыя нетбукаў Mini; працоўныя станцыі і серверы на базе працэсараў Itanium, PA-RISC (да 2008 года), Alpha (да 2007 года), а таксама серверы і x86-серверы лінейкі ProLiant; сеткавае абсталяванне ProCurve, у тым ліку камутатары ядра, камутатары доступу, пункты доступу, кантролеры бесправоднага доступу і праграмныя сістэмы кіравання сеткай; сістэмы захоўвання даных.
Спасылкі
Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1939 годзе Катэгорыя:ІТ-кампаніі ЗША Катэгорыя:Вытворцы побытавай тэхнікі ЗША Катэгорыя:Вытворцы камп’ютараў ЗША Катэгорыя:Вытворцы камп’ютараў Катэгорыя:Транснацыянальныя карпарацыі Катэгорыя:Пала-Альта