Я́ан Крос (эст. Jaan Kross; 19 лютага 1920, Талін, Эстонія - 27 снежня 2007, Талін, Эстонія) — эстонскі пісьменнік, пераклаў на эстонскую мову творы Янкі Купалы.

Біяграфія Скончыў юрыдычны факультэт Тартускага ўніверсітэта ў 1945 годзе. У 1944 годзе арыштоўваўся немцамі, правёў у зняволенні паўгода. Затым выкладаў у Тартускім універсітэце. У 1946 годзе арыштаваны савецкімі ўладамі, знаходзіўся ў зняволенні ў лагеры ў Комі АССР і на пасяленні ў Краснаярскім краі. Вярнуўся ў Эстонію ў 1954 годзе і стаў прафесійным пісьменнікам. Аўтар зборнікаў вершаў «Каменныя скрыпкі» (1964), «Песні на баку» (1966), «Цудоўныя справы творыць дождж» (1969), «Паток і трызубец» (1971; літаратурная прэмія ім. Ю. Смуула, 1971).

Сачыненні Kolme katku vahel (Тры павевы, часткі 1-4, 1970—1980) Keisri hull (Імператарскі вар’ят, 1978) Professor Martensi ärasõit (Сыход прафесара Мартэнса, 1984) Wikmani poisid (Гімназісты Вікмана, 1988) Väljakaevamised (Excavations, 1990) Mesmeri ring (Mesmer’s Circle, 1995) Палёт на месцы. Раман Ула Паэранда. (1998) Tahtamaa (2001) Paigallend (Treading Air, 2002) Kallid kaasteelised (Dear Co-travellers, 2003) Omaeluloolisus ja alltekst (Autobiographism and Subtext, 2003) Vandenõu (The Conspiracy and other stories)

Беларускія пераклады Верш «Па пяску выдмаў прабягаючы…» на беларускую мову пераклаў Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)..

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.477

Катэгорыя:Аўтары гістарычных раманаў Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Перакладчыкі Эстоніі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Эстонскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Кавалеры венгерскага ордэна Заслуг