Паўль Джозеф Крутцэн (; , , Нідэрланды — 28 студзеня 2021) — выбітны галандскі хімік, спецыяліст у хіміі атмасферы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1995) за даследаванні азонавых дзірак у атмасферы. Асноўны напрамак яго даследаванняў — гэта хімія стратасферы і трапасферы і яе роля ў біягеахімічных цыклах і фарміраванні клімату. У цяперашні час працуе ў аддзеле хіміі атмасферы ў Інстытуце Макса Планка па хіміі (Майнц, Германія).
Крутцэн стаў адным з найбольш вядомых вучоных, якія вывучаюць глабальнае пацяпленне і прыцягнуў увагу да гэтай з’явы. Ён таксама з’яўляецца аўтарам тэорыі ядзернай зімы, верагоднага стану клімату Зямлі ў выпадку глабальнай ядзернай вайны. Крутцэн з’яўляецца актыўным прыхільнікам геаінжынерыі — канцэпцыі актыўнага ўмяшання ў прыроду з мэтай змены ўласцівасцей клімату, запавольваць або прадухіляць згубныя яго змены. У прыватнасці, падтрымлівае ідэю масіраванага выкіду розных аэразольных часціц (перш за ўсё двухвокісу серы) у зямную стратасферу для адлюстравання сонечнага выпраменьвання.
У 2000 годзе Крутцэн разам з Штормерам прапанавалі тэрмін «антрапацэн» для апісання сучаснай геалагічнай эпохі.
Літаратура Крутцэн Паўль // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.489
Спасылкі Аўтабіяграфія Паўля Крутцэна на сайце Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Вучоныя Нідэрландаў Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены Папскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены РАН