Азяро́к, Азяркі́, Азёркі — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка. Знаходзіцца за 40 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок, у 5 км на ўсход ад возера Цёста.

Плошча возера 0,28 км², даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8 метраў. Плошча вадазбору 4,1 км².Катлавіна возера лагчыннага тыпу, мае серпападобную форму і выцягнутая з поўначы на поўдзень. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія схілы катлавіны маюць вышыню 8—10 метраў, астатнія невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Даўжыня берагавой лініі складае 3,4 км. Берагі возера нізкія, пясчаныя і тарфяністыя. Літаральная зона вузкая, сублітаральны схіл стромкі, дно плоскае. Да глыбіні 2—2,5 м уздоўж берагоў дно возера пясчанае, глыбей выслана гліністым глеем. Дно паўднёва-заходняга плёсу выслана гумусавай апясчаненай глінай.Возера Азярок слабапраточнае. У возера ўпадаюць ручай і меліярацыйны канал і выцякае пратока ў раку Аўсянка. Паласа прыбярэжнай расліннасці мае шырыню 2—8 метраў. У возеры сустракаецца рэдкі ахоўны від раслін, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, — вадзяны арэх плывучыМыслівец І. А. Азярок // Рэдкія і экзатычныя // Родная прырода .

У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак, плотка, лінь, карась, джгір і іншыя віды рыб.

На паўднёвым беразе возера вёска Азёркі.

Літаратура Мыслівец І. А. Азярок //

Спасылкі Возера Азярок Прыдзінскі край—Гарадоцкі раён—Прырода—Водныя рэсурсы Артыкул у Чырвонай кнізе Беларусі

Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Аўсянкі