Якаў Рыгоравіч Крэйзер (, Варонеж — , Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі (1962), Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Якаў Рыгоравіч Крэйзер нарадзіўся 4 лістапада 1905 года ў яўрэйскай сям’і ў Варонежы. У Чырвонай Арміі з 1921 года. Добраахвотнікам уступіў у 22-ю пяхотную школу. Пасля яе заканчэння быў прызначаны камандзірам узвода ў адну з частак Маскоўскага гарнізона. З 1928 года — у 1-й Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі, у якой прайшоў па ўсіх прыступках каманднай лесвіцы ад камандзіра роты да камандзіра палка. У 1939—1940 гг. спачатку намеснік камандзіра, затым камандзір 172-й стралковай дывізіі. У 1941 годзе пасля заканчэння курсаў удасканалення каманднага складу пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ прызначаны камандзірам 1-й Маскоўскай пралетарскай дывізіі 7-га механізаванага корпуса.

У пачатку ліпеня 1941 года ў раёне горада Барысава 1-я мотастралковая заступіла шлях 18-й танкавай дывізіі вермахта і больш за дзесяць дзён стрымлівала яе прасоўванне ўздоўж аўтастрады Мінск — Масква. За гэты час войскі 2-га стратэгічнага эшалона РСЧА паспелі заняць абарону па Дняпры.

11 ліпеня прыйшоў загад вывесці 1-ю мотастралковую дывізію з бою, аднак ужо на наступны дзень дывізію накіравалі на ліквідацыю нямецкага плацдарму, захопленага на Дняпры. 12 ліпеня Крэйзер быў паранены і эвакуіраваны.

Узнагароды медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза № 561Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Красной Армии» от 22 июля 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 26 июля (№ 33 (108)). — С. 1. 5 ордэнаў Леніна 4 ордэны Чырвонага сцяга ордэн Суворава I-й ступені ордэн Суворава II-й ступені ордэн Кутузава I-й ступені ордэн Багдана Хмяльніцкага I-й ступені

Літаратура

Спасылкі

Якаў Рыгоравіч Крэйзер — Яд ва-Шэм

Катэгорыя:Дзеячы яўрэйскіх грамадскіх арганізацый Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 5-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мелітопаля Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Маскву Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Выпускнікі курсаў «Выстрал» Катэгорыя:Камандуючыя Забайкальскай ваеннай акругай Катэгорыя:Камандуючыя Уральскай ваеннай акругай Катэгорыя:Камандуючыя Паўднёва-Уральскай ваеннай акругай Катэгорыя:Камандуючыя Далёкаўсходняй ваеннай акругай Катэгорыя:Генералы арміі СССР