Галіна Русак, па нараджэнні Родзька (, , Гродзенская вобласць — , ЗША) — беларуская мастачка, мастацтвазнаўца, грамадская дзеячка беларускай дыяспары ў ЗША, удзельніца агульнаамерыканскага руху за правы жанчын. Прафесар (1993).

Біяграфія Дачка беларускага дзеяча Філарэта Родзькі і Веры з Гулевічаў, сястра Усевалада Родзькі.

Скончыла Фрайбургскі і Лёвенскі ўніверсітэты. З 1949 года жыла ў ЗША. Адукацыю завяршыла ў Амерыцы ў Канектыкуцкім каледжы, ступень магістра гуманітарных навук атрымала ў Ратгерскім універсітэце (штат Нью-Джэрсі). Працавала дырэктарам мастацкай бібліятэкі Ратгерскага ўніверсітэта.

Творчасць мастачкі Галіны Русак была добра вядомая ў ЗША і Канадзе, дзе яна неаднаразова выстаўлялася ў розных галерэях, але толькі ў 1992 годзе выстаўка яе твораў адбылася ў Беларусі (адзіная персанальная выстаўка на радзіме).

Уваходзіла ў кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі