Мікалай Іванавіч Ары́нчын (, с. Зямлянск, Варонежская вобласць — ) — беларускі фізіёлаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі (1966), доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1960)..
Біяграфія Скончыў Белацаркоўскі сельскагаспадарчы інстытут у 1937 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1948—1950 гг. на кафедры фізіялогіі Варонежскага медыцынскага інстытута, у 1950—1959 у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны АМН СССР у Ленінградзе. У 1959—1966 гг. загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі Гродзенскага медыцынскага інстытута. У 1966—1969 і з 1975 года загадчык лабараторыі кровазвароту Інстытута фізіялогіі АН БССР. У 1969—1971 гг. намеснік, 1972—1975 загадчык Сектарам геранталогіі АН БССР.
Навуковая дзейнасць
Вядомы сваімі працамі ў галіне вышэйшай і эвалюцыйнай фізіялогіі і экалогіі, геранталогіі, фізіялогіі і паталогіі кровазвароту і мускульнай дзейнасці. Распрацаваў метады даследавання і стварыў новыя апараты для комплекснага даследавання сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Стварыў новы навуковы напрамак — экстракардыялогію, абгрунтаваў 23 новых навуковых тэрміны, якія ўнесены ў «Слоўнік фізіялагічных тэрмінаў»Словарь физиологических терминов. — Наука, 1987. 446 с., пры гэтым ён з’яўляўся вядомым грамадскім дзеячам.
Арынчыным М. І. і яго калегамі апублікаваны шэраг прац, якія распавядаюць аб прысмактваюча-нагнятальнай мікрапомпавай уласцівасці шкілетных цягліц ў навуковайАринчин Н. И., Борисевич Г. Ф. Микронасосная деятельность скелетных мышц при их растяжении.— Мн.: Наука и техника, 1986. — 112 с. і навукова-папулярнайАринчин Н. И. Реформа здравоохранения. Здравосозидание. — Мн., 1998. — С. 18-25. формах. Важнасць тэмы і ўменне Мікалая Іванавіча цікава выкладаць матэрыял прадвызначылі поспех навукова-папулярнай кнігі «Перыферычныя „сэрцы“ чалавека»Аринчин Н. И. Периферические «сердца» человека. 2-е изд. — М.: Наука и техника, 1988, 64 с. ].
Навуковыя працы
Комплексное изучение сердечно-сосудистой системы. — Мн., 1961. Ангиотензиотонография в эксперименте и клинике; Ранняя диагностика сосудистых заболеваний. — Мн., 1967 (у сааўтарстве) Гипертоническая болезнь как нарушение саморегуляции кровообращения. — Мн., 1969 (совм. с Г. В. Кулаго) Фазы и периоды сердечного цикла. — Мн., 1970 (совм. с Ф. Н. Сенько) Внутримышечное периферическое сердце. — Мн., 1974 (совм. с Г. Д. Недвецкой) Периферические «сердца» человека. — Мн., 1980.
Літаратура — С. 130. Николай Иванович Аринчин: Библиогр. науч. трудов / Сост. Я. Т. Володько, Л. А. Ефимова, Ю. Л. Соломоник, В. Н. Шумилов. — Мн.: Беларуская навука, 1999. — 79 с ISBN 985-08-0292-8
Спасылкі Мікалай Іванавіч Арынчын у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Памяти ученого / Член-корреспондент АРИНЧИН Николай Иванович
Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Герантолагі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены КПСС