Аркадзь Станіслававіч Аркадзьеў (сапр. Цівунчык; , в. Журбілавічы, Навагрудскі павет, цяпер Навагрудскі раён — ) — беларускі савецкі акцёр і рэжысёр. Заслужаны артыст БССР (1961)..

Біяграфія У 1921 годзе скончыў тэатральную студыю ў Омску. Працаваў у тэатрах Омска, Магілёва, Куйбышава і інш. З 1944 года дырэктар Белдзяржфілармоніі, мастацкі кіраўнік Белдзяржэстрады, у 1951—1955 гадах мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага тэатра лялек БССР. У 1956—1962 гадах заснавальнік і галоўны рэжысёр Бабруйскага вандроўнага беларускага драматычнага тэатра. У 1962—1966 гадах рэжысёр Бабруйскага музычна-драматычнага тэатра і Магілёўскага абласнога тэатра музычнай камедыі. З 1967 года рэжысёр-педагог пастаянна дзеючых Рэспубліканскіх курсаў пры Міністэрстве культуры БССР.

Творчасць Найбольш значныя пастаноўкі: «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1957, выканаў таксама ролю Лявона Зябліка), «Князь Мсціслаў Заліхвацкі» і «Вясёлка» (1958), «Шельменко-денщик» Г. Квітка-Аснаўяненкі (1959), «Апошні прыпынак» Э.М. Рэмарка (1961), «» (1962). Паставіў п’есы беларускіх драматургаў: «Чалавек вярнуўся» (1959) і «Любовь, Надежда, Вера» (1960) П. Васілеўскага, «Апошні крок» В. Зуба (1962) і іншыя.

Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне