Антоні Аскерка (каля  — пасля 3 лістапада 1734) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Мазырскі чашнік з 1697, маршалак з 1713, староста ў 1722—1724, вялікі пісар літоўскі ў 1724—1726, кашталян новагародскі з 1726; пасол на соймы 1712, 1717, 1720, 1733, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1709—10.

Быў прыхільнікам Радзівілаў, варагаваў з Сапегамі.

З-за таго, што згодна са шлюбнай дамовай ахрысціў свайго сына Міхала Стафана паводле кальвінскага абраду, быў засуджаны да пазбаўлення ўрадаў, маёнткаў і жыцця (прысуд адменены пасля пераходу сына ў каталіцтва).

Сям'я Сын Міхала Аскеркі і Канстанцыі Яленскай, унук Самуэля Аскеркі. Жанаты з Ганнай Грабоўскай, потым з Сафіяй Календай, меў сыноў Гервазыя Людвіка, Рафала Алойзы, Міхала Стэфана, Казіміра Мацея, Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда.

Літаратура

Антоні Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны новагародскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі земскія мазырскія Катэгорыя:Чашнікі мазырскія Катэгорыя:Старосты мазырскія