А́дам Шэ́меш (; 1808, — 1864, ) — беларуска-польскі жывапісец, мастацтвазнавец.
Біяграфія Нарадзіўся ў Слуцкім павеце ў сям'і старосты. Вучыўся ў Віленскай школе жывапісу пры Віленскім універсітэце. У 1831 годзе жыл у Мінску, дзе плённа займаўся жывапісам. Ажаніўся з Паўлінай Фялінскай (1819—1843), сястрой Зыгмунта Фелікса Фялінскага (1822—1895), архібіскупа Варшавы, прылічанага каталіцкай царквой да ліку святых, дачкой вядомай пасля ў Польшчы пісьменніцы Евы Вендорф-Фялінскай (1793—1859) і Герарда Фялінскага. Маладая сям'я жыла на Бабруйшчыне.
У 1842 годзе Адам Шэмеш па падазрэнню ў антыўрадавай дзейнасці высланы ў Херсон. Паўліна адпраўляецца з ім. Дзякуючы партрэту губернатара , напісанаму Шэмешам, мастака пераводзяць з глухога Херсона ў Саратаў. У Саратаве пры родах Паўліна Фялінская памірае. Яе маці, Ева Фялінская, з'яжджае з нованароджаным дзіцем Паўлам у сваё ўкраінскае памесце Адам Мальдис. Радости и горести семьи Фелинских .
У 1846 годзе Адам Шэмеш прыязджае ў Мінск.
Творчасць thumb|250px|Адам Шэмеш. Партрэт Уладзіслава Сыракомлі
Творчасць Адама Шэмеша звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Літвы і Польшчы. Ён застаўся ў гісторыі мастацтва як жывапісец-партрэтыст і мастацтвазнавец, аўтар шэрагу артыкулаў па выяўленчым мастацтве. Яго пяру належыць даволі падрабязны нарыс аб Віленскай школе жывапісуA. Szemesz. Wspomnienia o Wilenskiey szkole malarskiey. Athenaemum, t. VI, Wilno, 1844.
Ім напісаны «Успаміны пра Яна Дамеля». З ім у свой час радзіўся Уладзіслаў Сыракомля, складаючы апісанне помнікаў выяўленчага мастацтва МінскаSzemesz А. Wspomnienia o Damelu// Athenaeum. T. 2. — Wilno. 1842. — S. 170.
Адамам Шэмешам напісаны перад ад'ездам абраз Маці Божай у херсонскім касцёле. У Мінску ён напісаў партрэты Уладзіслава Сыракомлі і Станіслава Манюшкі. Быўшы прыхільнікам паэзіі Адама Міцкевіча, стварыў ілюстрацыі да паэмы «Конрад Валенрод» і да іншых твораў польскага паэта. Да яго за саветамі звярталіся і жывапісцы, якія цалкам склаліся, — Я. Дамель, В. Ваньковіч, М. Кулеша і іншыя.
А. Шэмеш прымаў удзел у афармленні драматургічных пастановак В. Дуніна-Марцінкевіча.
Вярнуўшыся ў 1846 годзе ў Мінск, Шэмеш напісаў некалькі выдатных партрэтаў, сярод якіх вылучаецца партрэт яго цешчы Евы Фялінскай.
Памяць
У Мінску імем Адама Шэмеша названа вуліца.
Літаратура Дробаў Л. М. Беларускiя мастакi XIX стагоддзя. ― Мн., 1971. Hutten-Czapski E. Portrety polskie XIX wieku. ― Warszawa, 1906. Kozakiewicz Stefan: Malarstwo polskie t.3. Auriga WaiF Warszawa 1976 str. 35
Спасылкі
Ключ да мастацтва, або Багатае сэрца Адама Шэмеша Адам Мальдис. Радости и горести семьи Фелинских
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі