Вілем Карнеліс Схаўтэн (; каля , Хорн — , Мадагаскар) — галандскі падарожнік-мараплавец. Вядомы адкрыццём вострава Эстадас і мыса Горн.

У канцы 1615 года адкрыў востраў Эстадас, у 1616 годзе адкрыў самы паўднёвы пункт Паўднёвай Амерыкі — адкрыты ім мыс ён назваў у гонар свайго роднага горада — Хорн. Цяпер мыс завецца Горн.

У 1618 годзе Схаўтэн апублікаваў у Амстэрдаме свой дзённік назіранняў, які неўзабаве быў перакладзены на іншыя мовы.

Абагнуўшы мыс Горн, ён даказаў, што Вогненная Зямля не з'яўляецца паўночным ускрайкам Невядомай Паўднёвай Зямлі.

Акрамя таго, вядомы падарожжамі ў водах Новай Гвінеі, Аўстраліі і Мадагаскара.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хорне Катэгорыя:Мараплаўцы Нідэрландаў Катэгорыя:Даследчыкі Ціхага акіяна Катэгорыя:Даследчыкі Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Удзельнікі кругасветных падарожжаў