Стэфан Курч (? — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Лідскі войскі (з 1650) і падкаморы (з 1665), берасцейскі кашталян (1668—1672) і ваявода (1672—1702). Маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1677 годзе.
Належаў да групоўкі Сапегаў.
Валодаў маёнткамі Плужаны і Валеўка (збудаваў там дамініканскі кляштар і ўніяцкую царкву) у Новагародскім ваяводстве.
Сям’я Сын Станіслава і Дароты Пуцяты, унук дорпацкага ваяводы Марціна Курча.
Жанаты з Янай Петранелай Сапегай, дачкой віленскага кашталяна Мікалая Сапегі.
Пакінуў дзяцей Яна, Францішка, Тэадору і Соф’ю.
Літаратура
Стэфан Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы берасцейскія Катэгорыя:Кашталяны берасцейскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Падкаморыя лідскія Катэгорыя:Войскія лідскія