Міхаіл Іо́сіфавіч Гу́зікаў ( — Іехіэл Міхл Гузікаў; , — , ) — беларускі музыкант-клезмер, вынаходнік ксілафона.

Біяграфія Нарадзіўся ў Шклове. Ён удасканаліў беларускі народны інструмент брусочкі, з чаго і атрымаўся сучасны ксілафон, і гастраляваў з ім у Аўстрыі, Германіі, Бельгіі і Францыі, выконваючы творы Паганіні, Вебера і Гумеля, а таксама беларускія народныя мелодыі. У 1836 годзе, за год да яго смерці, у Вене выйшла кніга вядомага музыкзнаўца Шлёзінгера «Міхаіл Гузікаў і яго інструмент з дрэва і саломы». Творчая кар'ера Гузікава была нядоўгай: яго кволае здароўе не вытрымала канцэртных нагрузак, і ён памёр ад сухотаў у Ахене ва ўзросце 31 года.

Творчасць thumb|250px|left|Ксілафон, удасканалены Гузікавым

Пра выканальніцкае мастацтва Гузікава станоўча адклікаліся вядучыя музыканты таго часу, такія як Фелікс Мендэльсон і Фердынанд Хілер. Музыказнаўца Франсуа Феці напісаў пра яго артыкул у сваёй працы «Біяграфіі музыкантаў».

Гузікаў мае вялікае значэнне як стваральнік мадэлі ксілафона, якая выкарыстоўвалася на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў практычна без змен. Дзякуючы яму ксілафон змог стаць паўнавартасным інструментам класічнай музыкі.

Арыгінальныя творы Гузікава не захаваліся.

Літаратура

Спасылкі

Артыкул на старонцы «История евреев Беларуси»

Катэгорыя:Выканаўцы яўрэйскай музыкі Катэгорыя:Музыканты Польшчы Катэгорыя:Музыканты Беларусі