Юзаф Раманавіч Доўбар-Мусні́цкі (; , м. Гарбаў, Сандамірскі павет, Радамская губерня, Расійская імперыя (цяпер Польшча) — ) — рускі і польскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант рускай арміі (1917), генерал броні польскага войска; кіраўнік мяцяжу супраць савецкай улады на Беларусі ў 1918 годзе.
Паходжанне і сям’я Род Доўбараў бярэ пачатак на тэрыторыі «карэннай Літвы», дзе каля літоўскага Кернава знаходзіцца мястэчка Муснікі (літ. Musninkai), адкуль прыдомак «Мусніцкі». Прадстаўнікі роду ад XVII стагоддзя аселі каля польскага Сандамірам.
Бацька — Раман Альбін (сын Канстанціна і Ядвігі з Ланцкаронскіх), маці — Антаніна з Вярбіцкіх.
Культывуючы сувязь з родам Доўбараў-Мусніцкіх, сыноў назваў як раннелітоўскіх князёў: Гедзімін (1906—1966) і Альгерд (1914—1938). Таксама меў дзвюх дачок, Яніну (1908—1940) і Агнешку (1919—1940).
Ёсць літоўскае прозвішча DaubarasLietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 465., было балцка-літоўскае двухасноўнае імя Dau-barasZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 82..
Паралельна, існуе нямецкае прозвішча Dauber, якое іншага, не балцкага паходжанняDauber // Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands.
Біяграфія Скончыў Акадэмію генштаба (1902). Удзельнік руска-японскай вайны. Падчас Першай сусветнай вайны камандзір дывізій на Каўказскім і Паўночным франтах.
У снежні 1916 загадаў расстраляць без суда і следства 13 салдат, пасля чаго быў пераведзены на Заходні фронт камандуючым 38-м армейскім корпусам 10-й арміі. У красавіку 1917 выведзены са складу дэлегатаў з’езда арміі за манархічныя выступленні. У 1917 са згоды вярхоўнага галоўнакамандуючага Л. Карнілава арганізаваў на Заходні фронт 1-ы польскі корпус.
12(25) студзеня 1918 аб’явіў вайну Савецкай Рэспубліцы (гл. мяцеж Доўбар-Мусніцкага). 3 канца 1918 служыў у польскім войску. У 1919 арганізатар і камандуючы польскімі войскамі ў час антыгерманскага паўстання ў т.зв. прускай Польшчы.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Генералы Расійскай імперыі Катэгорыя:Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Выпускнікі Мікалаеўскага кадэцкага корпуса Катэгорыя:Удзельнікі руска-японскай вайны Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)