Аляксандр Аляксандравіч Кеда (нар. , в. Турэц, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі оперны спявак (бас). Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2003).

Жыццё і творчасць Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1980, клас дацэнта С. Асколкава). З 1980 года — саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Сярод партый: Чужапанак — «Чужое багацце нікому не служыць» Я. Д. Голанда Воланд — «Майстар і Маргарыта» Я. Глебава Дубатоўк — «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана Князь Раман — «Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі Святар — «Матухна Кураж» С. Картэса Здань — «Таямніца старога замка» У. Кандрусевіча Чэлаэк — «Сіняя Барада і ягоныя жонкі» В. Капыцько Канчак — «Князь Ігар» А. Барадзіна Пімен — «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага Прыстаў — «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага Князь Хаванскі — «» М. Мусаргскага Грэмін — «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага Кароль Рэнэ — «Іаланта» П. Чайкоўскага Сурын — «Пікавая дама» П. Чайкоўскага Сабакін — «» М. Рымскага-Корсакава Барыс Цімафеевіч — «» Д. Шастаковіча Намеснік — «Горад майстроў» Г. Гладкова Мядзведзь — «Церам-церамок» І. Польскага і інш. Лепарэла — «Дон Жуан» В. А. Моцарта Мазета — «Дон Жуан» В. А. Моцарта Папагена — «Чарадзейная флейта» В. А. Моцарта Зарастра — «Чарадзейная флейта» В. А. Моцарта Дон Бартала — «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні Крэспель — «» Ж. Афенбаха Цуніга — «Кармэн» Ж. Бізэ Феранда — «Трубадур» Дж. Вердзі Рамфіс — «Аіда» Дж. Вердзі Цар Егіпта — «Аіда» Дж. Вердзі Касцельны служка — «» Дж. Пучыні Бенуа — «» Дж. Пучыні Альцындор — «» Дж. Пучыні Бэта дзі Сінья — «» Дж. Пучыні

З трупай тэатра гастраляваў у Германіі, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Партугаліі, Швейцарыі, Тайландзе.

Званні, узнагароды і прэміі Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1980) Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2003) Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за вялікі асабісты ўклад у адраджэнне старадаўняй беларускай музыкі — выкананне партыі Чужапанка ў оперы Я. Д. Голанда «Чужое багацце нікому не служыць».

Ацэнка творчасці Паводле водгукаў крытыкі, валодае прыгожым моцным голасам яркага тэмбру, вялікім сцэнічным абаяннем і тэмпераментам. Схільны да руплівай працы над вобразам, што асабліва выразна праяўляецца ў выяўленні нюансаў характараў. Артыстызм спевака знайшоў найбольшае раскрыццё ў партыях глыбока нацыянальных (Дубатоўк). Валодае разнастайным оперным і камерным рэпертуарам.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Басы