thumb|250px|«Яўрэйскае вяселле», 1890 250px|thumb|«Стары яўрэй», 1902 Ісаак Львовіч (Лейбавіч) Аскназій (, , Віцебская губерня — ) — мастак, жывапісец-біблеіст. Бацька Самуіла Аскназія — навукоўцы-цывіліста.
Біяграфія Ісаак Львовіч Аскназій нарадзіўся ў 1856 годзе ў горадзе Дрыса (цяпер Верхнядзвінск) Віцебскай губерні ў сям'і заможнага купца-хасіда, адбывалага ад старажытнага равінскага роду; таму хлопчык атрымаў рэлігійнае выхаванне.
З чатырнаццаці гадоў навучаўся майстэрству ў Імператарскай акадэміі мастацтваў у горадзе Санкт-Пецярбургу (1874-79).. Працаваў у Італіі, Германіі, Польшчы (1880-84).
Ісаак Львовіч Аскназій раптоўна памёр у 1902 годзе.
Творчасць У асноўным пісаў на тэмы біблейскіх сюжэтаў, запазычаных са Старога і Новага Запаветаў. Нярэдка Аскназій абмяжоўваўся чыста фармальным адлюстраваннем галоўных фігур (Ісуса Хрыста, Майсея, Іаана Хрысціцеля, дванаццаці апосталаў), якіх да яго ўжо шмат разоў малявалі іншыя жывапісцы, часам дэманстратыўна ігнараваў галоўны сэнс, цалкам засяроджваючыся на каларытных другарадных персанажах, якія да яго практычна не былі па-сапраўднаму раскрыты ў іншых мастацкіх палотнахАскназий Исаак Львович // Российский гуманитарный энциклопедический словарь.
Падчас знаходжання ў сталіцы Аўстрыі горадзе Вене пачаў, пад кіраўніцтвам Ганса Макарта, карціну «Кат з усечанай галавой Іаана Хрысціцеля», скончаную ім у Рыме. У Бродах рабіў эцюды яўрэйскіх тыпаў. Іншыя выдатныя яго творы: «Майсей у пустыні» (захоўваецца ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве); «Гульня ў косці», «Жалобныя весці», «Наступ суботы», «Жаніх-талмудзіст, падыспытны рабінам у прысутнасці бацькоў яго і нявесты», «Бацькі Майсея», «Ранішні візіт».
Таксама пісаў жанравыя сцэны з жыцця гарадоў і мястэчак Беларусі («Яўрэйскае вяселле», 1890, «За ласку», 1892).
Адна карціна захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў МінскуАскназий Исаак .
Узнагароды За свае карціны «Аўраам выганяе ад сябе Агар» і «Блудніца перад Хрыстом» І. Л. Аскназій быў узнагароджаны залатымі медалямі.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі Расіі Катэгорыя:Акадэмікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі