Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн (каля 1622 — пасля 5 снежня 1681) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Сын каралеўскага двараніна Крышпіна (або Крыштафа) Кіршэнштэйна, і Ганны Шэмет, дачкі смаленскага кашталяна Вацлава Шэмета.

Дваранін Уладзіслава IV, цівун паюрскі з 1639, маршалак ковенскі з 1656, вялікі кухмістр літоўскі ў 1658—1663, вялікі падскарбі літоўскі ў 1663—1676; быў таксама старостам шарашоўскім.

Як гусарскі ротмістр удзельнічаў у баях з казакамі. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 камандаваў паспалітым рушаннем Жамойці. Пад камандаваннем Януша Радзівіла ўдзельнічаў у баях за Магілёў у 1655.

Выступаў супраць Кейданскага дагавора 1655 і быў зняволены шведамі. Пасля ваяваў за вызваленне Жамойці ад шведаў.

Сям’я Яго жонкай была Ганна Млоцкая, дачка аршанскага старосты Андрэя Млоцкага.

Пакінуў сыноў Міхала Антонія, Марціна Міхала, Францішка Казіміра, Андрэя Казіміра і Яна Гераніма.

Літаратура

Геранім Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія Катэгорыя:Кухмістры вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі земскія ковенскія Катэгорыя:Цівуны паюрскія Катэгорыя:Старосты шарашоўскія