Іосіф Мікалаевіч Ахвердаў (, г. Тбілісі — ) — беларускі савецкі вучоны ў галіне будаўніцтва. Член-карэспандэнт АН БССР (1960), доктар тэхнічных навук (1958), прафесар (1962). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Тбіліскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1939 годзе. З 1949 года старшы інжынер Цэнтральнай лабараторыі выпрабавання будаўнічых матэрыялаў трэста «Закаўказметалургбуд». У 1958—1971 гг. кіраўнік аддзела спецыяльнага бетону і жалезабетону і загадчык лабараторыі фізічных асноў тэхналогіі бетону Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР; адначасова з 1959 года загадчык кафедры керамікі, вяжучых матэрыялаў і бетонаў, з 1962 года загадчык кафедры будматэрыялаў, з 1978 — кафедры тэхналогіі бетону і жалезабетону БПІ.

Навуковая дзейнасць Працы па праблемах фізіка-хімічнай механікі, бетонных сумесяў, трываласці і дэфармацыйнасці бетону, тэхналогіі вырабу бетонных і жалезабетонных вырабаў і канструкцый. Распрацаваў метады паасобнага надводнага і падводнага бетанавання масіўных збудаванняў, тэхналогію вытворчасці жалезабетонных напорных і безнапорных труб.

Асноўныя працы Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфійЧлен-карэспандэнт АХВЕРДАЎ Іосіф Мікалаевіч .

Неразрушающий контроль качества бетона по электропроводности. Мн.: Наука и техника, 1975 (совм. с Л. Н. Маргулисом). Теоретические основы бетоноведения. Мн.: Вышэйшая школа, 1991. Технология железобетонных изделий и конструкций специального назначения. Мн.: Наука и техника, 1993. Раздельное бетонирование наземных и подводных инженерных сооружений. Мн.: Белорусская наука, 2002.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені (1985), Чырвонай Зоркі (1943), «Знак Пашаны» (1966), медалямі.

15 студзеня 1997 года ўзнагароджаны медалём Францыска СкарыныУказ Президента Республики Беларусь № 62 «О награждении И. Н. Ахвердова, М. А. Кузьмицкой, М. А. Лазарука и З. И. Скок медалью Франциска Скорины» (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 год, № 2, ст. 64) .

Літаратура Иосиф Николаевич Ахвердов (К 80-летию со дня рождения) // Изв. НАН Беларуси. Сер. физико-техн. наук. 1996, № 4.

Спасылкі Іосіф Мікалаевіч Ахвердаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Информация на сайте Национальной академии наук Беларуси

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ