Павел Пётр Трызна (XVI ст. — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Войт і староста старадубскі (1630—1636), вялікі абозны літоўскі (1633—1638), вялікі падстолі літоўскі (з 1638). Дваранін пакаёвы каралевіча Уладзіслава Вазы.

Сын маршалка слонімскага Рыгора Трызны і Раіны з Сапегаў, дачкі ваяводы менскага Багдана Сапегі. Меў братоў Марцыяна, Мікалая і Гедэона Міхала.

Электар Уладзіслава Вазы ад Смаленскага ваяводства ў 1632 годзе. Пасол на каранацыйны сейм 1633 года, сейм 1634 года, сейм звычайны 1635 годаJan Dzięgielewski, Izba poselska w systemie władzy Rzeczypospolitej w czasach Władysława IV, Warszawa 1992, s. 180. і ад Наваградскага павета на сейм надзвычайны 1635 годаHenryk Wisner, Przedsejmowy sejmik nowogrodzki w latach 1607—1648, w: Przegląd Historyczny, Tom 69, Numer 4 (1978), s. 692..

Крыніцы

Літаратура

Suffragia Woiewodztw y Ziem Koronnych, y W. X. Litewskiego, Zgodnie ná Naiásnieyssego Władisława Zygmunta … roku 1632 [b.n.s.]. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom IV: Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie. XIV—XVIII wiek, pod redakcją Andrzeja Rachuby, Warszawa 2003, s. 401.

Павел Пётр Катэгорыя:Падстоліі вялікія літоўскія Катэгорыя:Абозныя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты старадубскія