Канзас-Сіці () — горад у ЗША, на заходняй мяжы штата Місуры, на беразе ракі Місуры. Найбуйнейшы горад у акрузе Джэксан. Насельніцтва 444 тыс. чалавек (2004). Разам з размешчаным на іншым беразе Місуры аднайменным горадам штата Канзас утварае канурбацыю Канзас-Сіці.

Горад, размешчаны на правым беразе ракі Місуры, займае плошчу 824 км², з якіх 1,41 % прыпадае на ваду. Рэльеф пераважна плоскі, пагоркі па вышыні не перавышаюць 100 м. Клімат умерана-кантынентальны.

Гісторыя Першае паселішча на месцы сучаснага горада ўзнікла ў 1831 годзе.

Эканоміка Канзас-Сіці — буйны гандлёва-фінансавы цэнтр. Нафтаперапрацоўчая, хімічная, дрэваапрацоўчая прамысловасць. Машынабудаванне (зборка аўтамабіляў, вытворчасць сельскагаспадарчых і дарожных машын).

Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Дэвід Пайнс — амерыканскі фізік. Эбігейл Нола-Мары Смол (нар. 1998) — амерыканская футбалістка. Браян Стар (нар. 1996) — амерыканскі баскетбаліст. Бен Уэбстэр (1909—1973) — амерыканскі джазавы музыкант, тэнар-саксафаніст. Гарэт Штуц (нар. 1986) — амерыканскі баскетбаліст.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі Афіцыйны сайт горада Храналагічная шкала да 150-годдзя горада Фатаграфіі Канзас-Сіці на сайце Бібліятэкі Кангрэса База даных бібліятэкі Канзас-Сіці Афіцыйны сайт Канзас-Сіці, прысвечаны турызму Downtown Council

Катэгорыя:Гарады Місуры Катэгорыя:Канзас-Сіці (Місуры) Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1853 годзе