Сабадэль () — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Барселона ў складзе аўтаномнай супольнасці Каталонія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Вальес-Аксідэнталь. Займае плошчу 37,89 км². Насельніцтва 207338 чалавек (на 2010 год). Адлегласць да адміністрацыйнага цэнтра правінцыі — 22 км.
Гісторыя У рымскія часы быў маленькай вёскай. У Сярэднявеччы Сабадэль пашырыўся і стаў мястэчкам. У XIX стагоддзі ў Сабадэлі спачатку адчынілі чыгуначную станцыю ў 1856 годзе, а ў 1877 годзе мястэчка атрымала статус горада. Згодна з перапісам насельніцтва 1897 года ў горадзе налічвалася 23 044 жыхароў.
Сабадэль падчас прамысловай рэвалюцыі ў Каталоніі меў значную колькасць тэкстыльных фабрык, разам са сваім галоўным канкурэнтам на рынку воўны Тэрасай.
Геаграфія Месціцца ў 20 кіламетрах ад Барселоны.
Спорт Падчас Алімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне, Сабадэль быў адным з гарадоў, дзе праходзілі футбольныя спаборніцтвы.
Вядомыя асобы Мікель Крусафонт і Пайро (1910—1983) — каталонскі палеантолаг.
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады Каталоніі Катэгорыя:Муніцыпалітэты правінцыі Барселона