thumb|Адна з тэорый эвалюцыі напісання знака @ thumb|250px|Паштовая марка Беларусі @ — друкарскі знак, першапачаткова выкарыстоўваўся ў аплатных дакументах на месцы , у значэнні 'па [кошце]' (таксама англ. at the rate of 'па [кошце]', each at 'кожны / кожная [адзінка тавару] па [кошце]'). Афіцыйная назва знака ў адпаведнасці са стандартамі ISO /ITU/ Unicode — камерцыйнае at. У гутарковай беларускай мове дадзены сімвал звычайна называецца «вітка», «вітушка» або «смоўжык», «слімак» (сьлімак, малпачка (тар.)).

У лютым 2004 года Міжнародны саюз электрасувязі ўвёў у азбуку Морзэ код для сімвала (@) (· — · — ·), для выгоды перадачы адрасоў электроннай пошты. Код сумяшчае лацінскія літары A і C і адлюстроўвае іх сумеснае графічнае напісанне ў выглядзе лігатуры. Код у Юнікодзе — шаснаццатковы 0040 або дзесятковы 64.

Назва сімвала @ на іншых мовах Арменія — малпа. Украіна — слімак, сабачка, малпачка, жабка, вуха. ЗША — кішка. Расія — сабачка. Карэя — слімак. Нідэрланды — «apenstaartje» (малпавы хвост). Ізраіль — «штрудзель». Іспанія — як і мера вагі «arroba». Францыя, Партугалія — як і мера вагі «arrobase». Германія, Польшча — малпа, малпавы хвост, малпава вуха, скрэпка. Італія — «chiocciola» (слімак). Данія, Нарвегія, Швецыя — «snabel-a» (А з лычом) або слановы хобат (А з хобатам). Чэхія, Славакія — zavináč (скручаны ў рулецік селядзец пад марынадам). Кітай, Тайвань — мышка. В’етнам — «скручаная A». Грэцыя — макароніна. Венгрыя — чарвяк, клешч.

Спасылкі

At At Катэгорыя:Інтэрнэт