«Алеся» (Дзяўчына з Палесся) — опера кампазітара Яўгена Цікоцкага, упершыню пастаўленая ў снежні 1944 года ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі рэжысёрам-пастаноўшчыкам Барысам Пакроўскім.

Гісторыя стварэння

Я. К. Цікоцкі пачаў пісаць оперу ў 1942 годзе ў Маскве, дзе ён удзельнічаў у арганізацыі канцэрта майстроў мастацтваў Беларусі. Ужо ў другой палове 1943 яна была начарна завершана. Вядома, і лібрэта, і музычная драматургія мелі патрэбу ў дапрацоўцы. Яна вялася нават пасля таго, як была ажыццёўлена першая пастаноўка. Больш за 10 гадоў аўтары і тэатр працягвалі паляпшаць спектакль. Опера перажыла 5 рэдакцыйПартер уж полон, ложи блещут… .

Пастаноўкі

Кампазітар неаднаразова вяртаўся да свайго сачынення, дамагаючыся большай абагульненасці і цэласці. Ён перапрацаваў драматургію, увёў новыя персанажы і выключыў некаторыя старыя. Опера была пастаўлена ў розных рэдакцыях 4 разы і яшчэ ў адной пастаноўцы быў выкарыстаны яе музычны матэрыялОпера Евгения Тикоцкого «Алеся» («Девушка из Полесья») Евгений Карлович Тикоцкий (1893—1970) :

1-ая рэдакцыя (Алеся) — прэм’ера 24 снежня 1944. 4 дзеі, 5 карцін, лібрэта П. Броўкі. Дырыжор М. Э. Шнейдэрман, рэжысёр , мастак С. Нікалаеў. 2-ая рэдакцыя (Алеся) — прэм’ера 8 лістапада 1947. Дырыжор А. Брон, пастаноўшчык Б. Мардвінаў, балетмайстар С. Дрэчын, мастак С. Нікалаеў. 3-ая рэдакцыя (Алеся) — прэм’ера 24 красавіка 1949. Дырыжор , пастаноўшчык Б. Мардвінаў, балетмайстар С. Дрэчын, мастак С. Нікалаеў. 4-ая рэдакцыя (Дзяўчына з Палесся) — прэм’ера 7 лютага 1952. 4 дзеі, 5 карцін, часткова на музычным матэрыяле оперы «Алеся». Лібрэта П. Броўкі, Я. Рамановіча. Дырыжор Л. Любімаў, рэжысёры Л. Александроўская, М. Дамброўскі і А. Маралеў, мастакі С. Нікалаеў, М. Блішч, І. І Пешкур і У. Кульваноўскі. 5-ая рэдакцыя (Алеся) — прэм’ера 14 красавіка 1967. 2 часткі, 8 карцін. Лібрэта П. Броўкі, Я. Рамановіча. Дырыжор Г. Дугашаў, рэжысёр-пастаноўшчык Д. Смоліч, хормайстар А. Кагадзееў, мастак Я. Чамадураў.

Усе пастаноўкі адбываліся на сцэне Беларускага тэатра оперы і балета.

Сюжэт

У аснове сюжэту ляжаць адносіны двух закаханых Сяргея і Алесі на фоне партызанскай барацьбы ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Акцёры

Сяргей — З. І. Бабій (першы выканаўца), М. Ф. Галкоўскі Алеся — Л. П. Александроўская (першая выканаўца), Р. В. Асіпенка Л. І. Галушкіна, С. Ю. Друкер, С. П. Данілюк, К. К. Кудрашова Апанас — І. Д. Сарокін, М. Дзянісаў, А. Д. Арсенка, М. Д. Ворвулеў, А. М. Саўчанка, А. М. Генералаў Даніла — В. М. Чарнабаеў, Л. Ф. Бражнік Марфачка — Т. М. НіжнікаваНіжнікава ў ролі Марфачкі, В. М. Малькова, Д. З. КрозКРОЗ ДОРА ЗАХАРАЎНА, І. С. Шыкунова, Т. І. ШымкоШимко Т. И., Л. І. ЗлатаваЗлатова Л. И. Агата — В. Ф. Валчанецкая Сёмка — І. М. БалоцінБалоцін Ісідар Міхайлавіч Фон Шолен — А. М. Саўчанка, М. М. Сярдобаў

Узнагароды і водгукі

Музыка спектакля ў 1968 годзе ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР.

Як адзначала музыказнавец Арыядна Ладыгіна, пляменніца Л. П. Александроўскай, «Музычная характарыстыка галоўнай гераіні оперы досыць разнапланавая і дынамічная, дазваляе выканаўцы раскрыць багатую гаму перажыванняў. Гераічны пачатак, які, безумоўна, дамінуе, не перашкаджае ў той жа час і пранікнёнай, мяккай лірыцы. Глыбока хвалююць, прама-ткі хапаюць за душу трагічныя інтанацыі арыі „Гора край наш агарнула“ ці песня Алесі „Чаго зоранькi, зоркi ясныя“».

Цікавыя факты

Большасць артыстаў хору падчас першай пастаноўкі оперы былі апранутыя ва ўласныя касцюмы, у якіх яны партызанілі. Саламон Міхайлавіч Міхоэлс памёр у Мінску, куды ён прыехаў спецыяльна на прэм'еру спектакля «Канстанцін Заслонаў», намінаванага на Дзяржпрэмію і оперы «Алеся»Всесильный Шах и мудрый Эскин И ВЕЧНЫЙ ПЛАЧ ИЕРЕМИИ…

Спасылкі Я. Цікоцкі. Партыя Алесі з оперы «Алеся». Клавір. Аўтограф. 1944 г. Тэатр оперы і балета: Сцэна з оперы «Алеся» Цікоцкага. 1947

Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:Оперы на беларускай мове