Ян Рыгоравіч Корсак (каля 1560—1625) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Паходзіў з галубіцкай галіны роду Корсакаў, сын Рыгора Багданавіча Корсака

Падстароста і субарандатар магілёўскі на службе ў Льва Сапегі ў 1597—1604 і субарандатар аршанскай мытнай каморы ў 1604 годзе.

Полацкі харунжы ў 1598—1620, гараднічы да 1611, кашталян дорпацкі ў 1620—1621 і полацкі ў 1621—1625, ваявода смаленскі з 1625 года.

У 1622 годзе запісаў маёнтак для падтрымкі праваслаўнай царквы ў Галубічах. Памёр неўзабаве па атрыманні ўрада смаленскага ваяводы.

Крыніцы

Літаратура

Ян Рыгоравіч Катэгорыя:Ваяводы смаленскія