Сава́на () — рака на паўднёвым усходзе ЗША.

Рака ўтвараецца зліццём рэк Тугалу і Сенека, далей, на працягу 563 км Савана працякае практычна строга на паўднёвы ўсход, дзе ўпадае ў Атлантычны акіян. На ўсім сваім працягу рака з’яўляецца мяжой штатаў Джорджыя і Паўднёвая Караліна. Пасля пабудовы дамбы Хартвела, Сенека і Тугалу ўпадаюць у вадасховішча Хартвел. Буйныя прытокі адсутнічаюць. Каля вусці ракі знаходзіцца горад і порт Савана.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Джорджыі Катэгорыя:Рэкі Паўднёвай Караліны Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян