Павел Міхайлавіч Сушко́ () — беларускі . Псеўданім: Язэп Сяўко. Крыптанім: П. С.

Біяграфія Нарадзіўся 7 лістапада 1909 года ў вёсцы Сушкі (зараз у Мёрскім раёне, Віцебскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Працаваў у селькай гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. У 1920—1931 гадах знаходзіўся на ваеннай службе ў Вільні. Адзін з арганізатараў першага ў Мёрскім раёне калгаса «Баявы партызан», старшыня Чэраскага сельсавета. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, як былы савецкі работнік, трапіў у канцлагер, але пры падтрымцы паплечнікаў вырваўся на волюАвторы первой волны: Павел Сушко // Газета «Міёрскія навіны». Пасля гэтага — сувязны партызанскага атрада «Масква», потым — партызан 4-й Беларускай партызанскай брыгады. Пасля вызваленняя Мёрскага раёна быў мабілізаваны на працоўны фронт у Сібір. З восені 1944 года да вясны 1947 года працаваў на адной з шахт Чарамхоўскага вугальнага басейна. Быў адпушчаны па стану здароўя. Прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі. Працаваў будаўніком, пячніком, кіраваў паляводнай брыгадай у калгасе «Баявы партызан». Быў карэспандэнтам мясцовых і рэспубліканскіх газет.

Памёр 26 верасня 1974 года. Узнагароджаны медалямі.

Творчасць Друкавацца пачаў у 1938 годзе ў прагрэсіўных газетах і часопісах Заходняй Беларусі. У газеце «Кліч партызан» (орган Мёрскага падпольнага райкама) у 1943 годзе выступаў з нататкамі пад псеўданімам Язэп Сяўня. Пісаў вершы пра заходнебеларускае падполле, гераізм партызан, услаўляў радасць мірнай працы, апяваў хараство родных краявідаў. У пасляваенны час выступаў з вершамі і допісамі ў раённай газеце, абласным і рэспубліканскім друку. Вершы П. Сушко «Сцяжынка» і «Ой, ішла дзяўчына» пакладзены на музыку М. Пятрэнкам і А. Палонскім. У Вільні ў акадэмічнай бібліятэцы захоўваецца рукапісны зборнік яго вершаў «Адгалоскі» (1939).

Творы П. П. Сушко змешчаны ў калектыўных зборніках «Сцягі і паходні» (1965) і «У паходзе» (1985), «Ростані волі» (1990).

Сям’я Меў сына Пятра (1937—1996), беларускага паэта і перакладчыка.

Крыніцы

Літаратура

Сушко Павел // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1995. — Т. 5. — С. 453.

Спасылкі Сушко Павел Міхайлавіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць Мікола Берлеж Павел Сушко: «Мне не забыць…» // Газета «Звязда» Авторы первой волны: Павел Сушко // Газета «Міёрскія навіны» Пісьменнікі, паэты, літаратары. Міёрскі раён // Міёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны